Вы тут

У праграму «Адзін раён — адзін праект» будзе ўключана яшчэ каля двух дзясяткаў ініцыятыў


У праграму «Адзін раён — адзін праект» будзе ўключана яшчэ каля двух дзясяткаў ініцыятыў. Пра гэта заявіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай і будаўнічай дзейнасці Міністэрства эканомікі Дзмітрый Клімянкоў.


Фота pexels.com

У цяперашні час пералік праграмы ўключае 190 праектаў. «Разам з тым работа па карэкціроўцы пераліку праводзіцца штогод. У мінулым годзе мы яго павялічылі: першапачаткова было 129 праектаў, потым ён быў павялічаны да 156, а ў канцы года мы яго пашырылі да 190 праектаў», — распавёў Дзмітрый Клімянкоў.

Зараз ідзе чарговая карэкціроўка, адзначыў ён. «Яшчэ каля двух дзясяткаў праектаў павінна з’явіцца ў пераліку. Праца ідзе пастаянна», — рэзюмаваў спецыяліст.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.