Вы тут

ІІ Рэспубліканскі тэатральны фестываль «Перамога» стартаваў у Мінску


ІІ Рэспубліканскі тэатральны фестываль «Перамога» ўрачыста адкрыўся ў Мінску 13 мая ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы спектаклем «А зоры тут ціхія...»


— Гэты фестываль унікальны, асаблівы, непадобны да іншых, якія праходзяць у нашай краіне У гэтым годзе ён прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, — адзначыў у сваім прывітальным слове намеснік міністра культуры Сяргей Саракач.

Паводле яго слоў, на сцэне Купалаўскага тэатра на працягу 11 фестывальных дзён (з 13 па 23 мая) пакажуць свае лепшыя творы калектывы з Брэста, Віцебска, Гомеля, Слоніма, Бабруйска і, безумоўна, Мінска.

— Упэўнены, што талент удзельнікаў сённяшняга фестывалю падорыць нам бясконцыя эмоцыі. Калектывы, якія будуць паказваць свае лепшыя творы, перададуць нам усе жахі Вялікай Айчынай вайны і пакажуць подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў, якія змаглі пераадолець усе выпрабаванні вайны, — падсумаваў Сяргей Саракач.

У рэпертуары фестывалю — лепшыя з лепшых пастановак 2023-2024 гадоў, адабраныя рэспубліканскай камісіяй па тэатральным мастацтве.

— Усе тэатры разумеюць значнасць такіх пастановак, і тыя работы, якія прадстаўлены ў рамках Рэспубліканскага фестывалю «Перамога», вельмі добра адлюстроўваюць тыя подзвігі, якія былі ў ваенны час здзейснены, — падзяліўся дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Аляксандр Шастакоў.

Таксама ён адзначыў, што ў параўнанні з мінулым годам пастановак стала больш. Пашырылася іх тэматыка і змястоўнае напаўненне.

— Яны раскрываюць не толькі ўчынкі мужчын, але і гераізм жанчын. Напрыклад, як у спектаклі Купалаўскага тэатра «А зоры тут ціхія...», — дадаў ён.

Прэм’ера гэтай пастаноўкі адбылася зусім нядаўна, і яна ўжо карыстаецца вялікім попытам у аўдыторыі розных пакаленняў.

— Самае галоўнае, што гэтая гісторыя кранае душу кожнага чалавека, які прыходзіць паглядзець спектакль. Кожны раз гэта шчыры дыялог з гледачамі, якія разам з артыстамі пражываюць усе эмоцыі, — падзяліўся артыст Купалаўскага тэатра Ілля Крук. — Прызнаюся, нягледзячы на тое, што гэты спектакль мы сыгралі каля 15 разоў, кожны паказ да гэтага часу выклікае вялікую эмацыйную напругу ў кожнага артыста, які імкнецца перадаць усю глыбіню перажыванняў.

Варта адзначыць, што ў гісторыі Купалаўскага тэатра Вялікая Айчынная вайна займае асаблівае месца. У той час у будынку тэатра працавалі падпольшчыкі, якія арганізавалі замах на жыццё гаўляйтара Вільгельма Кубэ. Артысты ж былі эвакуіраваны ў Томск, дзе ў 1944 г. і пабачыла свет тая легендарная пастаноўка «Паўлінкі», якая з’яўляецца візіткай Купалаўскага тэатра і знаходзіцца ў спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».