Вы тут

Маскоўскае выдавецтва выпусціла кнігу пра першыя дні Вялікай Айчыннай у Беларусі


Расійскі пісьменнік Мікалай Чаркашын нарадзіўся на Беларусі, у Ваўкавыску. У 1946 годзе. Яго бацька служыў ў Беларусі ў пасляваенныя гады. Сям’я Чаркашыных жыла ў розных вайсковых гарнізонах — і ў Ваўкавыску, і ў Баранавічах, а таксама ў Шчучыне і Смаргоні. 


Болей як тузін сваіх кніг капітан 1 рангу ў адстаўцы Мікалай Чаркашын прысвяціў Беларусі, ураджэнцам Беларусі. А цыкл раманаў вядомага аўтара — «Брестские врата», «Генералы сорок первого года», «Лес прострелянных касок» — аповед пра падзеі 1941 года, пра драматычныя эпізоды супрацьстаяння фашысцкай навале, пра герояў і радавых байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі. Зусім нядаўна маскоўскае выдавецтва «Вече» падаравала чытачу чацвёрты раман з «беларускага» цыкла Мікалая Чаркашына — «Белая вежа, черный ураган». 

Першыя два раманы тэтралогіі — «Брестские врата», «Генералы сорок первого года» — пабачылі свет і ў Беларусі, у Выдавецкім доме «Звязда». 

Дарэчы, расійскі пісьменнік — часты госць у Мінску і іншых гарадах нашай краіны. Ён праходзіць тымі сцежкамі, якімі ішлі савецкія салдаты ў гады Вялікай Айчыннай... Бывае Мікалай Андрэевіч у беларускіх музеях, архівах і бібліятэках, сябруе з многімі краязнаўцамі, журналістамі і музейшчыкамі, з пошукавікамі, якія нераўнадушна ставяцца да гісторыі ваеннага часу. Асобныя нарысы, даументальныя апавяданні і аповесці пісьменніка надрукаваны ў часопісе «Нёман», газеце «Звязда». Выдавецтва «Чатыры чвэрці» выпусціла яго зборнік аповесцяў пра дзяцінства, падлеткавыя і юнацкія гады Мікалая Чаркашына, праведзеныя ў Беларусі. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».