Вы тут

Павет Чжэнхэ экспартуе бамбукавыя вырабы ў 70 краін і рэгіёнаў


Плошча бамбукавых лясоў у павеце Чжэнхэ (правінцыя Фуцзянь, Усходні Кітай) складае больш за 30 тысяч гектараў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Тут працуюць звыш 220 прадпрыемстваў па перапрацоўцы бамбука і вырабе бамбукавых вырабаў. У прыватнасці 46 буйных прамысловых прадпрыемстваў з гадавым прыбыткам больш за 20 мільёнаў юаняў, якім належаць звыш 700 патэнтаў. У Чжэнхэ вырабляюць больш за 3600 разнавіднасцяў бамбукавых вырабаў: чайныя сервізы, посуд, мэблю, лямпы, бамбукавы вугаль і многае іншае. 

Прадукцыя прадаецца па ўсім Кітаі і экспартуецца ў больш як 70 краін і рэгіёнаў, у тым ліку ў Паўднёва-Усходнюю Азію, Еўропу і ЗША. У мінулым годзе аб’ём вытворчасці бамбукавай прамысловасці павета ў вартасным выражэнні склаў каля 6,8 мільярда юаняў.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.