Вы тут

У Кітаі інтэнсіўна развіваецца кэмпінг-індустрыя


З надыходам вясны сярод кітайскіх турыстаў набірае папулярнасць адпачынак з палаткамі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Каб максімальна задаволіць запатрабаванні аматараў кэмпінгу, на рынку прадстаўлены шырокі спектр сучаснай амуніцыі і паслуг для гэтага віду актыўнага турызму: арэнда палатак, хутказборныя палаткі-аўтаматы і шмат іншага. Паводле дадзеных кітайскіх маркетплэйсаў, з сакавіка аб’ём продажаў кэмпінгавых палатак павялічыўся на 240 працэнтаў у параўнанні з папярэднім перыядам, мабільных душавых — на 150 працэнтаў, а палатак-аўтаматаў з падстрэшкам — на 700 працэнтаў.

Правінцыя Чжэцзян — асноўная база па вытворчасці палатак у Кітаі. Чжу Юэлай, уладальнік крамы тавараў для турызму і адпачынку на прыродзе ў горадзе Іу, адзначыў, што колькасць заказаў павялічылася больш чым на 20 працэнтаў, а штат работнікаў вырас з 30 да звыш 70 чалавек, «але рабочых рук па-ранейшаму не хапае».

Палаткі з незвычайным дызайнам і аптымальнымі суадносінамі кошту і якасці карыстаюцца папулярнасцю сярод пачаткоўцаў, а высокатэхналагічныя палаткі з магчымасцю адаптацыі да розных кліматычных і геаграфічных умоў — выбар заўзятых аматараў кэмпінгу.

Па словах Чжу Юэлая, зараз кэмпінг здзіўляе разнастайнасцю месцаў і ўмоў: гэта не толькі традыцыйны адпачынак з палаткамі на прыродзе, але і адпачынак на марскім узбярэжжы, на вяршынях гор, у дзікай прыродзе і нават у экстрэмальных умовах.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.