Вы тут

Вялікі тэатр Беларусі рыхтуе праграму да Дня абароны дзяцей


Па традыцыі Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь рыхтуе спецыяльную праграму да Міжнароднага дня абароны дзяцей — 1 чэрвеня. На галоўнай сцэне ён прадставіць прэм’еру паводле оперы Мікалая Рымскага-Корсакава — адаптаваную версію «Казкі пра цара Салтана» Аляксандра Пушкіна. Гэта будзе першы спектакль у рамках цыкла «Казкі Пушкіна», прымеркаваны да 225-годдзя з дня нараджэння вялікага рускага паэта.


«Сваёй мэтай ставім пазнаёміць дзяцей з музыкай Рымскага-Корсакава і з паэзіяй Пушкіна, — тлумачыць рэжысёр Наталля Бараноўская. — Гэта будзе дзіцячая опера для сямейнага прагляду. У пастаноўцы бяруць удзел салісты оперы, артысты балета, міманса, юныя таленты Дзіцячай студыі і... сам паэт! Справа ў тым, што цяпер, у год юбілею Аляксандра Пушкіна, мы не проста прадстаўляем свой погляд на «Казку пра цара Салтана», а пачынаем новы праект — музычныя спектаклі для дзяцей «Казкі Пушкіна».

«Разынкай» жа пастаноўкі стане тое, што ўся гісторыя будзе разыгрывацца так, як яе маглі б сыграць дамачадцы самога паэта. Артысты пакажуць, як казка прыдумваецца, як увасабляецца ў словах, у сцэнічным дзеянні, у музыцы.

У гэтых спектаклях у галоўных ролях заняты зоркі беларускай опернай сцэны і маладыя таленавітыя салісты: Ніна Шарубіна, Дзіяна Трыфанава, Аляксандр Гелах, Віктар Мендзелеў, Вольга Маліноўская, Анастасія Малевіч, Таццяна Пятрова, Дар’я Гаражанка, Марта Данусевіч, Тарас Прысяжнюк.

Маргарыта ДРАЗДОВА

Фота прэс-службы Вялікага тэатра Беларусі

Загаловак у газеце: Разам з паэтам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».