Вы тут

Алейнік і Байрамаў падкрэслілі стратэгічны характар адносін Беларусі і Азербайджана


Перагаворы міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка з міністрам замежных спраў Азербайджана Джэйхунам Байрамавым адбыліся 15 мая ў Баку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС.


Фота прэс-службы МЗС

Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага і шматбаковага парадку дня, надаўшы асаблівую ўвагу развіццю гандлёва-эканамічнага, гуманітарнага і міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

«Міністры адзначылі важнасць пашырэння і актуалізацыі дагаворна-прававой базы двухбаковага ўзаемадзеяння. Падкрэслены стратэгічны характар адносін дзвюх краін, узаемная зацікаўленасць у далейшым умацаванні сувязяў Мінска і Баку па шырокім коле напрамкаў», — праінфармавалі ў МЗС.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.