Вы тут

Лукашэнка прыбыў з дзяржаўным візітам у Азербайджан


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з дзяржаўным візітам у Азербайджан. Беларускі борт нумар адзін прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Гейдар Аліеў, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

На флагштоках перад урадавым тэрміналам «Шараф» паднялі дзяржаўныя сцягі Беларусі і Азербайджана, а ўздоўж дывановай дарожкі бірузовага колеру ў чаканні кіраўніка дзяржавы выстраіліся вайскоўцы роты ганаровай варты.

Каля трапа Аляксандра Лукашэнку сустракалі першы намеснік прэм’ер-міністра Азербайджана Ягуб Эюбаў, намеснік міністра замежных спраў Эльнур Мамедаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджана ў Беларусі Магеррам Аліеў, а таксама члены беларускай дэлегацыі — віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка, міністр замежных спраў Сяргей Алейнік і кіраўнік беларускай дыпмісіі Андрэй Раўкоў.

Напярэдадні візіту Прэзідэнта кіраўнікі беларускіх дзяржаўных органаў і прадпрыемстваў правялі ў Баку перагаворы са сваімі азербайджанскімі візаві. Акрамя таго, у гэтыя дні ў сталіцы Азербайджана праходзяць найбуйнейшыя ў рэгіёне сельскагаспадарчыя выставы Caspian Agro і Interfood Azerbaijan. Падчас форуму беларускія вытворцы дасягнулі пагадненняў на $54 млн.

У Баку кіраўнік дзяржавы правядзе афіцыйныя перагаворы з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым. Сустрэча двух лідараў пройдзе ў фармаце «сам-насам» і ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Прэзідэнты разгледзяць актуальныя пытанні двухбаковых адносін з акцэнтам на пашырэнні гандлёва-эканамічных сувязей у розных галінах і развіцці кааперацыйнага ўзаемадзеяння ў сферах прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

Яшчэ адной тэмай перагавораў стане супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана на міжнародных пляцоўках і ў інтэграцыйных аб’яднаннях. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць сітуацыю ў рэгіёне і ў свеце ў цэлым. Па выніках перагавораў будзе падпісаны пакет двухбаковых дакументаў.

Чакаецца, што ў Баку Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў таксама наведаюць азербайджанскую міжнародную сельскагаспадарчую выставу Caspian Agro, дзе азнаёмяцца з экспазіцыямі Беларусі і Азербайджана, рэалізацыяй сумесных праектаў у сферы АПК.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.