Вы тут

Да 80-ці годдзя вызвалення Беларусі ў Гродзенскай вобласці пачалася ўстаноўка білбордаў і банэраў


У Гродна ўжо размешчана 12 білбордаў з партрэтамі Герояў Савецкага Саюза, чые імёны носяць вуліцы гарада. Тут таксама ёсць кароткая інфармацыя аб іх воінскім шляху, а таксама указана, у якім годзе іх імёнамі названы вуліцы. Пакуль не ўсе героі ўвекавечаны такім чынам, але гэта работа працягваецца. У далейшым плануецца ўстанавіць падобныя білборды і ў мікрараёнах новай забудовы, дзе таксама ёсць вуліцы з імёнамі мужных вызваліцеляў.


Такім чынам, гэта дазволіць жыхарам і гасцям горада больш даведацца аб людзях, якія ўнеслі значны ўклад у вызваленне Беларусі. Такі падыход, лічаць у аддзеле ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага гарвыканкама, дасць магчымасць новым пакаленням памятаць, як здабывалася сённяшняе мірнае жыццё Беларусі, як змагаліся за светлую будучыню знакамітыя палкаводцы, удзельнікі партызанскага руху, чые заслугі адзначаны ганаровым званнем  Герояў Савецкага Саюза.

Напрыклад, менавіта з вуліцы імя Брыкеля пачалося будаўніцтва новага мікрараёна Дзевятоўка. Напачатку 80-х гадоў гэта была ўскрайка горада. А яшчэ раней, у 44-м тут наогул былі подступы да горада, дзе ішлі баі з удзелам гвардзейскай дывізіі пад камандаваннем Паўла Брыкеля. Воіны-кавалерысты адны з першых увайшлі на вуліцы Гродна 16 ліпеня 1944 года. Пасля гэтага 6-я гвардзейская кавалерыйская дывізія атрымала назву Гродзенскай. У 1945 годзе генерал-маёру Паўлу Брыкелю было прысвоена званне Герой Савецкага Саюза.

Таццяна, студэнтка медыцынскага ўніверсітэта, якая якраз праходзіла каля білборда, расказала, што заўважыла гэта новаўвядзенне ў горадзе і бачыла не адзін такі банэр з партэтамі герояў вайны. Заўсёды спынялася, каб прачытаць факты біяграфіі, хоць інфармацыя даволі кароткая. Таксама ёй, як іншагародняй, цікава даведацца аб паходжанні назваў тых ці іншых вуліц, і такая гістарычная даведка ў дапамогу вельмі дарэчы.

Як сведчыць надпіс на білбордзе, гэту назву вуліца атрымала ў 1985 годзе, літаральна праз два гады пасля таго, як  Паўла Брыкеля не стала.

Праз некалькі кварталаў устаноўлены білборд Герою Савецкага Саюза Льву Даватару. Негледзячы на адносна кароткае жыццё-  пражыў 38 гадоў- ён паспеў пакінуць значны след у гісторыі Другой Сусветнай вайны. Ураджэнец Віцебшчыны стаў вядомы дзякуючы двум буйным аперацыям у тылу ворага ў жніўні 1941 года. У выніку трохнядзельнага рэйда яго група  знішчыла каля трох тысяч нямецкіх салдат і афіцэраў, каля 170 адзінак тэхнікі. Немцы за галаву Даватара нават аб’явілі ўзнагароду ў 100 тысяч марак.

Пасля аперацыі ён атрымаў званне генерал-маёра і быў узнагароджаны Ордэнам Леніна. А вось званне Героя Савецкага Саюза атрымаў пасмяротна. Ён загігуў у баях пад Масквой у снежні 1941 года. Летась яго імя было прысвоена СШ№18 горада Гродна. Побач са школай устаноўлены яго бронзавы бюст, які выканаў вядомы гродзенскі скульптар Уладзімір Панцелеяў.

Зараз убачыць банэры можна на вуліцах Антонава, Белуша, Болдзіна, Брыкеля, Данілава, Даватара, Захарава, Карбышава, Лебядзева, Сакалоўскага, Соламавай, Чайкінай.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.