Вы тут

Удзельнікі аўтапрабегу ўшанавалі памяць ахвяр спаленых вёсак на Гомельшчыне


Патрыятычная экспедыцыя сумеснага аўтапрабегу рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі» і тэлеканала АНТ да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў наведала знакавыя месцы памяці Акцябрскага, Петрыкаўскага і Рэчыцкага раёнаў Гомельшчыны.


У памяць аб ахвярах фашысцкіх распраў — спаленых мірных жыхарах вёсак — перададзены агонь з Хатыні. Так, у Акцябрскім раёне удзельнікі аўтапрабегу ўшанавалі памяць нявінных ахвяр вёскі Карпілаўка. Населены пункт так і не адрадзіўся. Як вядома, на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна — знакамітага партызанскага краю — акупанты асабліва лютавалі. Карпілаўку разам з жыхарамі спалілі падчас фашысцкай карнай аперацыі «Бамберг» 2 красавіка 1942 года. У брацкім пахаванні тут вечны спачын знайшлі 456 расстраляных і спаленых мірных жыхароў вёскі. Удзельнікі аўтапрабегу перадалі таблічку з QR-кодам з інфармацыяй аб месцы памяці. 

На Петрыкаўшчыне Калона ўдзельнікаў патрыятычнай экспедыцыі наведала вёску Хвойня. 29 сакавіка 1942 года падчас карнай аперацыі «Балотная ліхаманка» фашысты забілі 1412 мясцовых жыхароў. У вёсцы Хвойня прайшоў мітынг-рэквіем: удзельнікі рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Сёстры Хатыні» запалілі лампады ў памяць аб усіх ахвярах Вялікай Айчыннай вайны.

Сустракалі патрыятычную місію на Гомельшчыне і ў Рэчыцкім раёне. Удзельнікі аўтапрабегу ўшанавалі памяць ахвяр вёскі Кабылева (сучасная назва — Першамайск). У 1943 годзе фашысты і іх памагатыя расстралялі і спалілі 1050 мясцовых жыхароў. Ахвярамі сталі ў тым ліку амаль 600 дзяцей. Варта адзначыць, што злачынцы, вінаватыя ў гібелі жыхароў вёскі, былі вызначаны і пакараны ўжо праз некалькі месяцаў пасля трагедыі ў Кабылева. 

Між тым на Гомельшчыне за час нямецка-фашысцкай акупацыі было спалена звыш 1500 населеных пунктаў, 700 знішчана цалкам, амаль 70 так і не адрадзіліся.

— Вогненныя вёскі нельга забыцца. Гэты боль, які адгукаецца ў сэрцах кожнага беларуса. Мы памятаем, мы зберажом і перададзім нашу гісторыю будучаму пакаленню, — заклікаюць удзельнікі агульнарэспубліканскага аўтапрабегу. 

Патрыятычная экспедыцыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі» і тэлеканала АНТ ужо пераадолела звыш пяці тысяч кіламетраў. Удзельнікі аўтапрабегу наведалі дзесяткі брацкіх пахаванняў і ўшанавалі памяць жыхароў спаленых вёсак, якія падзялілі лес Хатыні. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота газеты «Петрыкаўскія навіны»

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.