Вы тут

Наталля Качанава правяла сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом КНР у Беларусі


Як адзначыла Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, для Беларусі Кітай з'яўляецца блізкім, надзейным сябрам і добрым партнёрам. Спікер выказала ўдзячнасць за добрыя адносіны, якія складваюцца паміж нашымі краінамі. «У многім такія добрыя, канструктыўныя, узорныя адносіны — вялізная заслуга нашых лідараў: Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і старшыні КНР Сі Цзіньпіна», — падкрэсліла яна.


Фота БелТА

Наталя Качанава нагадала пра апошні візіт кіраўніка дзяржавы ў Кітай, які адбыўся ў 2023 годзе. Па выніках візіту былі вызначаны асноўныя вектары далейшага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Сярод іх — і ўзаемадзеянне паміж парламентарыямі Беларусі і Кітая.

«Мы працуем дастаткова эфектыўна ў гэтым плане, — адзначыла Старшыня Савета Рэспублікі. — Мы правялі дастаткова сур’ёзныя мерапрыемствы, якія, на мой погляд, яшчэ больш паглыбілі нашы адносіны. Па лініі жаночых арганізацый правялі семінар жанчын Беларусі і Кітая. Зусім нядаўна адбыўся круглы стол па пытаннях маладзёжнай палітыкі, што вельмі важна. Мы падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і Усекітайскім сходам народных прадстаўнікоў. Наша супрацоўніцтва паднята на больш высокі ўзровень, і ўжо практычна сфарміраваны Камітэт па супрацоўніцтве паміж парламентарыямі нашых краін».

Як паведаміў у размове з журналістамі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяоюн, кітайска-беларускія адносіны маюць статус усепагоднага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. «Наша супрацоўніцтва ў самых розных галінах ідзе вельмі актыўна, эфектыўна і плённа, — падкрэсліў дыпламат. — Супрацоўніцтва па лініі парламентарыяў мае вялікае значэнне, паколькі парламентарыі заклалі вельмі добрую заканадаўчую базу для ўмацавання кітайска-беларускага супрацоўніцтва. Гэтыя гады нашае міжпарламенцкае супрацоўніцтва інтэнсіўна развіваецца, нягледзячы нават на цяжкасці, звязаныя з эпідэміяй COVІD-19».

Пры гэтым, як падкрэсліў пасол, узаемадзеянне паміж парламентарыямі не абмяжоўваецца парламенцкай сферай: яно датычыцца і жаночага, і маладзёжнага кірункаў. «Акрамя гэтага, паколькі члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца рэгіянальнымі прадстаўнікамі, наша супрацоўніцтва паміж парламентарыямі мае вялікае значэнне для рэгіянальнага супрацоўніцтва паміж нашымі дзвюма краінамі», — лічыць ён.

Се Сяоюн нагадаў, што тры мінулыя гады Кітаем і Беларуссю былі аб’яўлены тэматычным годам — Годам рэгіёнаў дзвюх краін. «На працягу гэтых трох гадоў у рамках Года рэгіёнаў Кітая і Беларусі праведзена больш чым 300 мерапрыемстваў, якія вельмі эфектыўна прасоўваюць супрацоўніцтва паміж нашымі дзвюма краінамі на ўзроўні абласцей і правінцый, а таксама гарадоў, — расказаў пасол. — Дзякуючы гэтаму з’явіліся новыя пункты рэгіянальнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі».

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.