Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены амаль ва ўсіх раёнах Беларусі. Пра гэта паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Забарона ўведзена ў 16 раёнах Беларусі: у Брэсцкім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Камянецкім, Кобрынскім, Маларыцкім, Пінскім, Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці. Ён датычыцца таксама Воранаўскага, Лідскага, Мастоўскага, Дзятлаўскага, Карэліцкага, Навагрудскага і Шчучынскага раёнаў Гродзенскай вобласці, Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.
Згодна з данымі інтэрактыўнай карты Мінлясгаса, абмежаванне на наведванне лясоў уведзена на ўсёй тэрыторыі Гродзенскай, Мінскай, Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласцей, а таксама ў 17 раёнах Магілёўскай вобласці. Свабоднымі ад абмежаванняў і забарон застаюцца 4 раёны Магілёўскай вобласці — Клімавіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі і Мсціслаўскі.
Аператыўна адсочваць даныя аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.
Прэв’ю: pexels.com
Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.
Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.
«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».