Вы тут

Хвалюючыя пытанні жыхары Гомельшчыне адрасавалі Івану Крупко


Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко разгледзеў звароты жыхароў рэгіёна на прамой тэлефоннай лініі ў Петрыкаве. 


Пытанне, якое хвалюе аўтааматараў усяго раёна, агучыў жыхар Муляраўкі. Вясковец распавёў, што ўладальнікі аўтамабіляў занепакоены закрыццём адзінай ў раёне дыягнастычнай станцыі. СТА працуе ў раёне больш 10 гадоў, але ўжо восенню спыніць сваю работу. У такім выпадку, каб прайсці тэхагляд, людзям давядзецца ехаць у суседнія раёны. 

Старшыня Петрыкаўскага райвыканкама Аляксандр Кохан пацвердзіў, што кіраўніцтва Белдзяржтэхагляду ўжо праінфармавала аб запланаваным закрыцці аб’екта ў лістападзе бягучага года. 

— Станцыя тэхагляду ў раёне адзіная і магчымасць праходзіць тэхагляд на месцы вельмі важная не толькі для ўладальнікаў прыватнага транспарту, але і для арганізацый і прадпрыемстваў раёна, — зазначыў кіраўнік раёна.

Іван Крупко ўзяў пытанне, якая хвалюе жыхароў Петрыкаўшчыны, на асабісты кантроль. Губернатар абазначыў варыянты рашэння сітуацыі. 

— Раён не павінен заставацца без станцыі тэхаагляду. Альбо захаваем дыягнастычную станцыю ў пасёлку, альбо створым аб’ект на базе іншага прадпрыемства. Мы гатовыя разгледзець магчымасць рэалізацыі інвестпраекту — гэта будзе добры выхад з сітуацыі. У Калінкавічы і Жыткавічы адназначна ездзіць не будзеце, — запэўніў жыхара Муляраўкі, які адрасаваў зварот, і ўсіх аўтааматараў раёна Іван Крупко.

Да губернатара з просьбай аб дапамозе звярнулася таксама сям’я з Рэчыцкага раёна. Некалькі гадоў таму ў вёсцы Броннае яны атрымалі зямельны ўчастак, пабудавалі дом. Але вяскоўцаў хвалюе дарожная праблема.

— Звярталіся ў розныя службы, — распавяла сям’я. — Прагрэйдзіравалі, але гэтага недастаткова. Пасля дажджоў дарогу размывае. Абяцалі ўнесці нашу вёску ў план на гэты год.

Як запэўніў Іван Крупко, гэта пытанне будзе абавязкова вывучана. Аб прынятым рашэнні заяўнікам паведамяць дадаткова. 

Ад імя жыхароў Петрыкаўскага раёна перадала асабістую падзяку старшыні аблвыканкама пенсіянерка з райцэнтра. Жанчына распавяла кіраўніку рэгіёна, як людзі ўдзячны за адкрыццё кабінета камп’ютарнай тамаграфіі.

— Вельмі зручна, што цяпер мы можам праходзіць абследаванне ў сваім горадзе, — падкрэсліла пенсіянерка. 

Як адзначыў губернатар, новы аб’ект — сапраўды доўгачаканы ў раёне. Адкрыццё кабінета камп’ютарнай тамаграфіі, па меркаванні Івана Крупко, — выдатны прыклад узаемадзеяння органаў выканаўчай улады, сістэмы аховы здароўя і буйных прадпрыемстваў: абсталяваць новы сацыяльна значны аб’ект дапамагло Петрыкаўскае рудаўпраўленне ААТ «Беларуськалій». 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота газеты «Петрыкаўскія навіны»

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.