Вы тут

Пярцоў правёў сустрэчу з актывам Гомельскай вобласці


Намечана стратэгія, каб максімальна эфектыўна ў інфармацыйным і ідэалагічным плане прайсці электаральны перыяд. Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір пярцоў на сустрэчы з актывам Гомельскай вобласці, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Уладзімір Пярцоў падкрэсліў, што для краіны надыходзіць адказны гістарычны перыяд, звязаны з электаральнай прэзідэнцкай кампаніяй. «Намечана стратэгія, каб гэты перыяд правесці максімальна эфектыўна ў ідэалагічным і інфармацыйным плане. Усе павінны разумець, што часу на разварушванне няма. Можна лічыць, што мы ўжо зараз знаходзімся ў электаральным працэсе», — растлумачыў ён.

Паводле слоў намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, апаненты ўлады знаходзяцца на піку роспачы, агрэсіі, безвыходнасці і залімітавага стымулявання фундатараў. «У іх няма праўдзівай базы, у сваіх інфармацыйных укідках яны апускаюцца ніжэй журналісцкай этыкі і чалавечай маралі ў цэлым», — заявіў Уладзімір Пярцоў.

Такія сустрэчы пройдуць ва ўсіх рэгіёнах. «Гэта дадатковая магчымасць абмеркаваць важнейшыя пытанні, якія патрабуюць асаблівай увагі», — рэзюмаваў ён.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.