Вы тут

Бясспрэчныя доказы генацыду беларускага народа раскрываюць сапраўдны твар нацызму


Бясспрэчныя доказы, атрыманыя падчас расследаванняў крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, раскрываюць сапраўдны твар нацызму і фашызму як самых страшных з’яў у гісторыі чалавецтва. Аб гэтым заявіў генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед на рэспубліканскім семінары з міжнародным удзелам «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны: гісторыка-прававая ацэнка», перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Работа, якая намі вядзецца сумесна, у тым ліку ў рамках навуковай дзейнасці, сёння як ніколі важная. І вельмі важна вынікі гэтай работы данесці да шырокай грамадскасці», — звярнуўся да ўдзельнікаў семінара Андрэй Швед.

Генпракурор адзначыў, што гістарычныя факты, юрыдычныя дакументы, бясспрэчныя доказы, атрыманыя ў ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, раскрываюць сапраўдную асобу нацызму і фашызму як самых страшных з’яў у гісторыі чалавецтва.

«Сёння на парадку дня стаяць пытанні таго, каб як мага хутчэй вынікі нашай сумеснай работы ўкараняць у адукацыйны працэс, ідэалагічную работу, інфармацыйную прастору, — сказаў Андрэй Швед. — Да гэтага часу розныя лічбы прымяняльна да розных месцаў масавага знішчэння людзей фігуруюць у сродках масавай. інфармацыі. Няпоўныя звесткі падаюцца ў розных выданнях адносна той ці іншай падзеі, звязанай з генацыдам беларускага народа».

Гаворачы аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа і маштабах трагедыі, генпракурор падкрэсліў, што чакаецца яшчэ не адзін год сумеснай працы. «Да таго моманту, пакуль мы не завершым агляд апошняга месца масавага знішчэння людзей, следства спыняцца не будзе, — запэўніў Андрэй Швед. — Пакуль не будуць вывучаны ўсе архіўныя дакументы, а зараз паступаюць тысячы, мільёны старонак, раней не вядомых, да таго моманту не спыняцца працы не толькі нашага калектыва, але і шматлікіх іншых».

Работа павінна быць працяглай, але яе абавязкова трэба рабіць, рэзюмаваў генеральны пракурор.

Арганізатарамі рэспубліканскага семінара з міжнародным удзелам «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны: гісторыка-прававая ацэнка» выступілі Генеральная пракуратура Беларусі, Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Пасля адкрыцця семінара ўдзельнікі ўсклалі кветкі да помніка падпольшчыкам у Аляксандраўскім скверы. На семінары абмяркоўваўся шэраг пытанняў: асноўныя вынікі расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, дэмаграфічныя страты БССР у гады вайны і абумоўлены імі ўрон для развіцця беларускай эканомікі, карныя аперацыі нацыстаў на беларуска-расійскім паграніччы і іншыя.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.