Вы тут

Сацыякультурны тэлеканал працягвае знаёміць сваю аўдыторыю з беларускім кінематографам


Сацыякультурны тэлеканал працягвае  знаёміць сваю аўдыторыю са скарбніцай беларускага кінематографа і ўспамінаць  выдатных майстроў. Так, на наступным тыдні  тут у дзённым і вячэрнім эфіры  нас зноў чакае шэраг цікавых кінагісторый.


Фота з адкрытых крыніц

У панядзелак 20 мая глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» дакументальны фільм «Мой тата — Юрый Цвяткоў» (БТРК, 2014 г.). Кінастужка знаёміць гледачоў з майстрам кіно, які заўсёды працаваў і жыў дзеля гэтага мастацтва. «Тэатральныя гісторыі Нясвіжа» (БТРК, 2023 г.) усе ахвотныя змогуць даведацца ў аўторак 21 мая. А ў сераду 22 мая не прапусціце кінастужку «Сын пра бацьку» (БТРК, 2019 г.), дзе Ігар Алоўнікаў распавядае пра бацьку Уладзіміра Алоўнікава. Пасля 23 мая нас чакае дакументальны фільм «Імправізацыя» (2022 г.), прысвечаны памяці Міхаіла Фінберга. У пятніцу 24 мая запланаваны паказ дакументальнай кінастужкі «Адзінка гарэння. Анатоль Аўруцін» (2023 г.). «Можна навучыць таму, што ўяўляе сабой памер, форма ці пакрытыкаваць чалавека за дрэнную рыфму — гэта ўсё рамяство. А вось бачанне, уменне адчуваць, пакутаваць — калі ў цябе гэтага няма ад Бога, то і не будзе нічога...» — дзеліцца паэт Анатоль Аўруцін. Больш яго разважанняў пра жыццё, творчасць і час нас чакае ў кадры.

Яшчэ на наступным тыдні ў эфіры сацыякуьтурнага тэлеканала згадаюць вядомых кінамайстроў у іх дзень нараджэння. Напрыклад, 21 мая кінематаграфічны свет адзначыць 75-годдзе актрысы тэатра і кіно, народнай артысткі Расіі Любові Палішчук (1949–2006). І ў эфіры тэлеканала «Беларусь 3» пакажуць мастацкі фільм «Кадрыля» (Расія, 1999 г.), у якім артыстка знялася ў галоўнай ролі. А 22 мая, у дзень 80-годдзя беларускага рэжысёра-аператара, сцэнарыста дакументальнага кіно Юрыя Гарулёва (1944—2021) яму будзе прысвечаны выпуск праекта «Люблю і памятаю» (БТРК, 2024 г.).

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.