Вы тут

У Палаце прадстаўнікоў прайшоў семінар, прысвечаны арганізацыі бюджэтнага працэсу


У Палаце прадстаўнікоў прайшоў семінар на тэму «Арганізацыя бюджэтнага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь». Удзел у семінары прынялі члены Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Семінар даў магчымасць парламентарыям новага склікання азнаёміцца са спецыфікай работы над асноватворнымі дакументамі ў бюджэтна-падатковай сферы. А гэта, у сваю чаргу, мае вялікае значэнне для падрыхтоўкі і прыняцця якасных законаў, дапаможа павысіць эфектыўнасць дзейнасці. З асаблівасцямі бюджэтнага працэсу дэпутатаў знаёмілі міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка, першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун і намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Андрэй Лабовіч.


«У найбліжэйшы час Палаце прадстаўнікоў трэба будзе зацвердзіць справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту і бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва за мінулы год, а восенню — разгледзець «бюджэтна-падатковы пакет» на 2025 год. Для Нацыянальнага сходу восьмага склікання прыняцце такіх законапраектаў будзе новым вопытам у сферы заканадаўчага забеспячэння сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны. І гэтую работу мы павінны ажыццяўляць у рэчышчы даручэнняў кіраўніка дзяржавы, які неаднаразова ўказваў на неабходнасць сур’ёзнага, крытычнага падыходу да праекта бюджэту з боку дэпутацкага корпуса, — адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка. Ён заўважыў, што парламентарыямі папярэдніх скліканняў напрацавана добрая практыка падрыхтоўкі да разгляду «бюджэтнага пакета». Яна будзе ўзята за аснову і сёлетнім скліканнем.

Дэпутаты і сенатары ўвайшлі ў склад міжведамасных рабочых груп па падрыхтоўцы праекта рэспубліканскага бюджэту і прапаноў па спрашчэнні падатковай сістэмы. «Нам трэба ў поўнай меры выкарыстаць гэтую магчымасць і ўжо цяпер уносіць абгрунтаваныя прапановы, якія ідуць ад жыцця. Іх крыніцамі могуць быць ваш багаты прафесійны вопыт, а таксама інфармацыя, якая атрымліваецца ў ходзе ўзаемадзеяння з рэспубліканскімі і мясцовымі органамі ўлады, зносін з выбаршчыкамі, працоўнымі калектывамі, прадстаўнікамі дзелавых колаў. Тым больш што ўрад у гэтай рабоце адкрыты і гатовы да супрацоўніцтва з дэпутацкім корпусам», — падкрэсліў Ігар Сергеенка.

З 1 студзеня 2009 года дзейнічае Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь — сістэмаўтваральны акт бюджэтна-фінансавай сістэмы, які можна назваць «бюджэтнай Канстытуцыяй». «Кодэкс дакладна рэгламентуе ўсе стадыі бюджэтнага працэсу, у тым ліку парадак складання, разгляду і зацвярджэння рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, а таксама справаздач аб іх выкананні. Гэта дазваляе парламенту і мясцовым Саветам дэпутатаў своечасова, да пачатку новага фінансавага года прымаць бюджэты, а органам выканаўчай улады — максімальна эфектыўна выкарыстоўваць фінансавыя рэсурсы для забеспячэння сацыяльнай абароны грамадзян і скарачэння дысбалансу паміж рэгіёнамі», — заўважыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Як адзначыў у размове з журналістамі старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Васіль Панасюк, дэпутатаў восьмага склікання чакае карпатлівая і адказная праца над пакетам бюджэтных дакументаў. За аснову будзе ўзяты вопыт і практыка дэпутатаў папярэдняга склікання. Парламентарыі ўвайшлі ў склад міжведамасных рабочых груп па падрыхтоўцы праекта рэспубліканскага бюджэту і прапаноў па спрашчэнні падатковай сістэмы. «Гэта дае магчымасць на пачатковым этапе фарміравання рэспубліканскага бюджэту разгледзець надзённыя пытанні не толькі эканамічнага, але і сацыяльнага характару, гэта значыць, дэпутаты, працуючы ў акругах, сукупна збіраючы прапановы і заўвагі як суб’ектаў гаспадарання, юрыдычных асоб, так і непасрэдна грамадзян, маюць права ўнесці свае прапановы на гэтым этапе фарміравання галоўнага фінансавага дакумента краіны, каб гэта было максімальна ўлічана пры яго прыняцці і зацвярджэнні да канца года», — растлумачыў Васіль Панасюк.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.