Вы тут

Вялікі тэатр Беларусі аб’явіў конкурс напярэдадні свайго дня нараджэння


Напярэдадні свайго дня нараджэння Вялікі тэатр Беларусі абвясціў конкурс, дзякуючы якому 15 чалавек змогуць правесці суботні дзень 25 мая ў тэатры. Пра гэта расказалі ва ўстанове культуры.


Удзельнікі павінны даслаць на адрас parter@bolshoibelarus.by фота набытых квіткоў у Вялікі тэатр, які яны плануюць наведаць з канца мая і цягам чэрвеня (колькасць квіткоў не абмежаваная). Да ліста трэба прымацаваць фатаграфію або відэа (спасылку на відэа), у якіх выяўленыя развагі з нагоды таго, чым тэатр з’яўляецца і што значыць для канкрэтнага ўдзельніка.

З дасланых фота і відэа тэатр абярэ 15 пераможцаў, пра што паведаміць вечарам 23 мая. Іх імёны будуць абвешчаныя на афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках Тэатра.

У суботу можна будзе пабываць на экскурсіі па закуліссі, убачыць рэпетыцыі балета, прыняць удзел у майстар-класе па оперным спевах, пагаварыць з любімымі артыстамі і ўзяць у іх аўтограф, пачуць таленавітых музыкантаў на імправізаваным канцэрце і зрабіць незабыўныя здымкі.

25 мая тэатр адзначыць 91-годдзе. Дзяржаўны тэатр оперы і балета адкрыўся операй «Кармэн» 25 мая 1933 года, ролю галоўнай гераіні выканала вялікая беларуская спявачка Ларыса Александроўская. Са з’яўленнем Тэатра Беларусь здабыла цэнтр высокапрафесійнай музычна-драматычнай творчасці і выканальніцкага мастацтва, далучылася да еўрапейскай опернай спадчыны, увайшла ў сусветны культурны працэс.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.