Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


Авен. Першая палова тыдня можа аказацца вельмі напружанай і даволі мітуслівай. У аўторак і сераду пажадана не прымаць важных рашэнняў. Паспрабуйце пазбягаць канфліктаў — яны могуць вельмі істотна адбіцца на вашым фінансавым становішчы. Другая палова тыдня будзе спрыяльная для творчасці і адпачынку. Магчымы далёкія паездкі, падарожжы, сустрэчы з цікавымі людзьмі. Субота — самы час адправіцца за горад.


 pexels.com

Цялец. Спрыяльны час для перамен, толькі не азірайцеся назад. Трэба будзе змагацца за сваю асабістую прастору, адстойваць свае мэты, будуць вельмі важныя вынікі. Каб паспяхова прасоўвацца наперад, варта як след прыслухацца да самога сябе. Не бойцеся выказваць смелыя ідэі. Нават самыя экстравагантныя з іх знойдуць станоўчы водгук. Але не прыспешвайце падзеі і не спяшайцеся ўвасабляць задуманае ў жыццё, не прадумаўшы дробязяў.

Блізняты. На гэтым тыдні можаце разлічваць на поспех, прыбытак і пахвалу ад начальства. Вас чакае мноства сустрэч, дзякуючы якім зможаце атрымаць нечаканую і вельмі каштоўную для сябе інфармацыю. Не дапускайце залішняй мітусні ў думках і ўчынках. Паспрабуйце вызначыць сабе пэўныя задачы і пачынайце спакойна дзейнічаць. Творчасць прынясе не толькі задавальненне, але і нядрэнны даход. Любоўныя адносіны вас парадуюць.

Рак. Неабходна завастрыць увагу на працы, на вашым шляху можа ўзнікнуць шэраг перашкод, але вы ўсё пераадолееце. Выкарыстоўвайце кантактнасць і кемлівасць, давярайце інтуіцыі. Праблемы са здароўем турбаваць больш не будуць. Адчуеце прыліў энергіі і сіл, парадуюць добрыя навіны.

Леў. Паспрабуйце не быць залішне эгацэнтрычнымі, азірніцеся, вакол вас таксама шмат тонкіх, чулых і ранімых людзей. Будзьце мудрыя і разважлівыя, рабіце іншым толькі тое, чаго хацелі б для сябе. Час нешта мяняць, навучыцца чаму-небудзь новаму. Інакш стане сумна. Да вашых слоў можа прыслухацца начальства, але толькі ў тым выпадку, калі яны будуць карэктна сфармуляваныя.

Дзева. На гэтым тыдні магчымыя нестандартныя сітуацыі, справіцца вы з імі зможаце дзякуючы знаходлівасці і рашучасці. Верагодны поспех у навуковай дзейнасці. Старайцеся выконваць свае абавязкі сумленна. Спрэчкі і разборы не прынясуць жаданых вынікаў. Здольнасць прызнаваць свае памылкі і чужую праўду дапаможа вашай кар’еры. У выхадныя вылучыце дастаткова часу для адпачынку.

Шалі. Практычна ўвесь тыдзень будзе прысвечаны рабоце і дзелавым кантактам. Адчуеце сябе ў самай гушчы падзей. Гэта спрыяльна для рэалізацыі задуманага, поспех у прафесійнай дзейнасці будзе вам спадарожнічаць. Асабістую сферу таксама трэба трымаць пад кантролем. Калі не будзеце мітусіцца, то поспех гарантаваны.

Скарпіён. На гэтым тыдні на тое, што адбываецца, трэба глядзець па-філасофску. Усё праходзіць, вы ж маеце шанц атрымаць штосьці карыснае для сябе, проста назіраючы за развіццём падзей. Руцінная праца можа нечакана прывесці да кар’ернага ўзлёту. Актыўна ўдзельнічаць варта толькі ў справах, якія датычацца асабістага жыцця. Там, відавочна, наспела неабходнасць штосьці мяняць. І вы ўсведамляеце, што гэта шлях да шчасця.

Стралец. На гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў. Беражыце сілы, старайцеся не брацца за важныя справы без стараннай падрыхтоўкі. У чацвер будуць своечасовыя дробныя пакупкі. У пятніцу ўдала пройдуць перагаворы з дзелавымі партнёрамі. У суботу давядзецца шмат часу выдаткаваць на вырашэнне нязначных, здавалася б, пытанняў, звязаных з хатняй гаспадаркай.

Казярог. На рабоце будзе вітацца ваша гатоўнасць аператыўна далучыцца да агульнай справы, але не імкніцеся вырашаць усе задачы ў адзіночку. Добразычлівасць і гнуткасць у адносінах з людзьмі стануць проціяддзем супраць магчымага нервовага зрыву. Пачынаючы з аўторка вы будзеце літаральна выпраменьваць энергічнасць, упэўненасць у сваіх сілах, імкненне быць наперадзе. І гэтыя якасці будуць запатрабаваны. У суботу не паўтарайце памылак мінулага ў асабістым жыцці, гэта можа прынесці толькі боль і расчараванне.

Вадаліў. Будзьце асабліва ўважлівыя да новай інфармацыі і сачыце за сваімі выказваннямі. Серада — выдатны дзень для абдумвання наватарскіх ідэй, хоць для гэтага спатрэбіцца адзінота, а з ёй могуць узнікнуць праблемы. У выхадныя будзьце гатовыя сустракаць няпрошаных гасцей, паспрабуйце выявіць шчодрасць і ветлівасць. Не варта прымаць паспешных рашэнняў, непажадана рэзка штосьці змяняць у сваім жыцці.

Рыбы. На гэтым тыдні верагодныя перамены ў асабістым жыцці, якія станоўча паўплываюць на многія сферы. Магчымы нават пераезд на новае месца жыхарства. Вы адразу адчуеце сябе лепш. Добры час для ачышчэння ад усяго лішняга, аджыўшага. У сераду і ў пятніцу будзе асабліва шанцаваць у справах і зносінах, калі зоймеце актыўную наступальную пазіцыю.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».