Вы тут

«Флэты» і «ўпіскі» — пагроза бяспецы дзяцей!


Гэтыя словы з’явіліся ў слэнгу сучасных падлеткаў дастаткова даўно. Па сутнасці, гэта вечарынкі, якія ладзяць маладыя людзі ў кагосьці на кватэры. Усе яны звязаны з ужываннем псіхаактыўных рэчываў: алкаголю, цыгарэт, вэйпаў, наркотыкаў. Нярэдка кампаніі ўтвараюцца з незнаёмых паміж сабой гасцей, якія знаходзяць адзін аднаго праз сацыяльныя сеткі.


Фота: БелТА

Падобнае баўленне часу нярэдка прыводзіць да трагічных наступстваў. Напрыклад, летась у Светлагорску на такім вось «флэце» непаўналетні выскачыў з акна 9 паверха. Некалькі тыдняў таму ў Гомельскім раёне 16-гадовая дзяўчына была дастаўлена з такой вечарынкі ў рэанімацыю з пераломам касцей зводу чэрапа. Аналагічных выпадкаў нямала.

— У бягучым годзе супрацоўнікамі інспекцый па справах непаўналетніх ужо выяўлена больш за 120 такіх п’яных вечарынак, — расказаў намеснік начальніка аддзела ўпраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Васіль Дземідовіч. — У іх бралі ўдзел звыш 400 дзяцей, якіх перадалі бацькам. За распіццё алкаголю з непаўналетнімі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 180 дарослых. У гэтых выпадках трагічных наступстваў удалося пазбегнуць.

Пачаўся дачны сезон, не за гарамі — летнія канікулы. Гэта час, калі дзеці могуць застацца дома адны пад маркай вывучыць урокі, сустрэцца з сябрам або сяброўкай. «Пастаянна ўдзяляйце ўвагу дзіцяці: тэлефануйце, цікаўцеся, дзе яно і з кім, — рэкамендуе Васіль Дземідовіч. — Калі сумняваецеся, папрасіце адправіць геаметку свайго бягучага месцазнаходжання або звязацца з вамі па відэасувязі. Надзвычай важна ведаць кола зносін непаўналетніх. Паважаныя бацькі, будзьце ў даверлівых узаемаадносінах са сваімі дзецьмі!»

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.