Вы тут

Сергеенка правёў сустрэчу з Паслом Турцыі ў Беларусі


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Гючлю Джэмам Ышыка, які пачынае сваю дыпламатычную місію ў нашай краіне.


«Упэўнены, што існуючы ў вас салідны вопыт дыпламатычнай службы, работы ў Адміністрацыі Прэзідэнта Турцыі і Міністэрстве нацыянальнай абароны дасць магчымасць вам хутка ўваходзіць у курс спраў і ўнесці свой уклад у развіццё беларуска-турэцкага супрацоўніцтва», — адзначыў Ігар Сергеенка.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што Беларусь паслядоўна выступае за мір і стабільнасць. «Наша краіна — надзейны партнёр, які праводзіць адкрытую палітыку на прынцыпах даверу і раўнапраўя. Аб гэтым гаварылася Прэзідэнтам Беларусі дастаткова падрабязна ў ходзе праведзенага нядаўна Усебеларускага народнага сходу, — сказаў ён. — Адносіны паміж нашымі краінамі ўжо працяглы перыяд будуюцца на аснове сяброўства і ўзаемаразумення. У гэтым працэсе галоўная роля належыць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку і Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Рэджэпу Таіпу Эрдагану. Кіраўнікі дзяржаў адкрыта абменьваюцца думкамі па пытаннях двухбаковага ўзаемадзеяння, міжнароднай праблематыкі, па пытаннях развіцця і ўмацавання беларуска-турэцкіх адносін».

Ігар Сергеенка зрабіў акцэнт на тым, што сяброўскія адносіны падтрымліваюцца і паміж заканадаўчымі органамі нашых краін. Дзейнічаюць пратакол аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і Вялікім нацыянальным сходам Турэцкай Рэспублікі, падпісаны ў 2013 годзе, і сумесная заява аб супрацоўніцтве ад 2018 года. Праводзяцца абмены візітамі, сустрэчы на ўзроўні старшынь парламентаў, груп дружбы, анлайн-кансультацыі і іншыя. «Новае скліканне дэпутацкага корпуса працягне такое ўзаемадзеянне. У найбліжэйшы час у Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь восьмага склікання будзе сфарміравана рабочая група па супрацоўніцтве з Вялікім нацыянальным сходам Турэцкай Рэспублікі. Са свайго боку я адкрыты да кантактаў са старшынёй парламента Турцыі спадаром Нуманам Куртулмушам у любых фарматах і на любых пляцоўках», — запэўніў ён.

«Нашы краіны з’яўляюцца дружалюбнымі, дружалюбнымі з’яўляюцца нашы народы. Вельмі добрыя адносіны аб’ядноўваюць кіраўнікоў нашых дзяржаў. Чаканні прэзідэнтаў ад нас — гэта паляпшэнне двухбаковых адносін ва ўсіх сферах. Мая задача як пасла — існуючыя адносіны паміж нашымі краінамі вывесці на новы ўзровень. Гэта магчыма ў форме інтэнсіфікацыі візітаў, у тым ліку па лініі груп сяброўства. Мы маем намер і вельмі хочам развіваць адносіны паміж нашымі краінамі ва ўсіх сферах, уключаючы міжпарламенцкае супрацоўніцтва. Беларусь знаходзіцца для нас на стратэгічна важным месцы. Цяпер значэнне гэтага яшчэ больш узрастае. Мы ведаем аб гэтым», — падкрэсліў Гючлю Джэм Ышык.

У размове з журналістамі старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Сяргей Рачкоў адзначыў, што ў Беларусі і Турцыі вялікі патэнцыял для супрацоўніцтва. Па яго словах, беларуска-турэцкія адносіны развіваюцца дынамічна па лініі палітыкі, эканомікі, гуманітарнага супрацоўніцтва. Вялікі ўклад у развіццё сяброўскіх адносін уносяць і парламентарыі. «Мы імкнёмся падтрымліваць адзін аднаго і ў міжнародных парламенцкіх структурах. Эканоміка развіваецца, дастаткова сказаць, што апошнія некалькі гадоў тавараабарот складае каля мільярда долараў. 

І мы ўпэўнена ідзём да мэты ў паўтара мільярды долараў. Станоўчыя вынікі ў гандлі паслугамі. Для беларускага боку важныя пытанні інвестыцыйнага супрацоўніцтва. У нашай краіне працуе больш за 120 прадпрыемстваў з турэцкім капіталам, у Турцыі працуе больш за 100 кампаній з беларускім капіталам. Гуманітарнае супрацоўніцтва таксама на належным узроўні. Мы дапамагаем Турэцкай Рэспубліцы ў ліквідацыі наступстваў прыродных стыхійных бедстваў», — расказаў Сяргей Рачкоў.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.