Вы тут

Мабільныя групы для выратавання на водах стварылі ў Мінскай вобласці


У Мінскай вобласці створаны мабільныя групы для выратавання на водах. Пра гэта БелТА на рэспубліканскай нарадзе ТРВОД,  прысвечанай пачатку купальнага сезона, распавёў старшыня арганізацыі Андрэй Чарняўскі.


У 2024 годзе на базе выратавальных станцый Мінскай вобласці створаны мабільныя групы ратавання, якія будуць гатовыя неадкладна выехаць на аказанне дапамогі людзям, якія церпяць бедства на водах замацаванага за імі рэгіёну. «Падчас купальнага сезона мабільныя групы ратавання ўзмоцняць раёны, у якіх найбольшая колькасць месцаў масавага адпачынку грамадзян ля вады без выратавальных аб’ектаў», — удакладніў Андрэй Чарняўскі.

Таксама на перыяд устанаўлення стабільна гарачага надвор’я плануецца ствараць часовыя высоўныя пасты і павялічваць рэжым працы дзеючых пастаянных і сезонных выратавальных пастоў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.