Вы тут

У Кітаі павялічваюцца выдаткі на інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі


Выдаткі Кітая на інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі (ІКТ), паводле прагнозаў, будуць няўхільна расці па меры таго, як розныя галіны будуць асвойваць найноўшую хвалю лічбавай трансфармацыі, выкліканую штучным інтэлектам (ШІ), перадае «Сіньхуа».


Паводле звестак міжнароднай кампаніі па даследаванні глабальнага рынку International Data Corporation (IDC), выдаткі Кітая на ІКТ па выніках гэтага года, як чакаецца, вырастуць на 9,8 працэнта ў гадавым вылічэнні, перавысіўшы сярэдні сусветны паказчык на два працэнтныя пункты.

IDC таксама прагназуе, што тэмпы росту выдаткаў на ІКТ у Кітаі ў 2025 годзе могуць дасягнуць 10,2 працэнта ў гадавым вылічэнні, што будзе садзейнічаць захаванню тэндэнцыі па перавышэнні сярэдняга сусветнага паказчыка ў гэтай сферы. «Мы назіраем, што сектар ІКТ уступае ў новы этап маштабнай трансфармацыі, які характарызуецца паўсюдным распаўсюджваннем ШІ», — адзначыў У Ляньфэн, віцэ-прэзідэнт і галоўны аналітык IDC China, падчас мерапрыемства IDC Directions 2024, якое адбылося ў Пекіне. Паводле яго слоў, многія кітайскія кампаніі аддалі прыярытэт выкарыстанню ШІ для стымулявання росту бізнэсу. 

У прыватнасці, чакаецца, што ў 2024-2027 гадах фінансавы сектар і рознічны гандаль Кітая будуць сведкамі сукупнага сярэднегадавога тэмпу росту расходаў на лічбавую трансфармацыю больш як на 20 працэнтаў. IDC таксама прагназуе значны рост выдаткаў на генератыўны штучны інтэлект у Кітаі. Нядаўняе даследаванне паказала, што каля 28 працэнтаў абследаваных прадпрыемстваў атрымалі аддачу ад інвестыцый на працягу аднаго года пасля ўкладання сродкаў у генератыўны ШІ.

У апошнія гады Кітай актыўна прасоўвае інтэграцыю лічбавых тэхналогій і розных галін рэальнага сектара эканомікі. У дакладзе аб рабоце ўрада за гэты год гаворыцца аб запуску плана дзеянняў «Штучны інтэлект плюс», накіраванага на садзейнічанне інавацыйнаму развіццю лічбавай эканомікі.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.