Вы тут

Лукашэнка: Хто страляе ў іконы і помнікі, гэта варвары


Хто страляе ў іконы і помнікі, гэта варвары. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас наведвання азербайджанскага горада Шуша, паведамляе БелТА.


На прыкладзе Шушы Аляксандр Лукашэнка разам з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым азнаёміўся, як ідзе адраджэнне Карабаха. У горадзе актыўна вядуць аднаўленчыя работы, будуецца жыллё для вяртання азербайджанскіх бежанцаў.

«Не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло. Зусім новае жыццё будзе. Вядома, няшчасце дорага абышлося», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У Шушы многае нагадвае пра трагічнае мінулае: некаторыя дамы ўжо не аднавіць, а памятныя мясціны і храмы разбураныя.

«Разваліны гаваркія ... — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — Але дзе можна аднавіць Будынкі, трэба аднаўляць».

Дарэчы, спрадвеку Шуша славілася сваім багатым культурным жыццём, літаратурай, музыкай, архітэктурай. У горадзе дзейнічалі розныя літаратурныя і музычныя таварыствы. У 2021 годзе ў Шушы адрадзілі Міжнародны фальклорны фестываль «Хары-бюльбюль», у 2024 годзе горад стаў культурнай сталіцай ісламскага свету. У гэтай сувязі частка праграмы была прысвечана знаёмству з гісторыка-культурнымі традыцыямі Шушы.

У горадзе аднавілі дом, дзе пражываў вядомы савецкі і азербайджанскі оперны спявак, заснавальнік нацыянальнага музычнага тэатра Муртуза Мешадзі Рза аглы Мамедаў, які атрымаў мянушку Бюль-Бюль (у перакладзе з азербайджанскага «Салавей»).

Цяпер на гэтым месцы музей, прысвечаны выканаўцу. Побач можна ўбачыць бюст Бюль-Бюля. Ён быў усталяваны яшчэ ў савецкія гады, а пасля — расстраляны і дэмантаваны. Да 2021 года бюст захоўваўся ў двары азербайджанскага музея мастацтваў, а затым яго вярнулі ў Шушу.

«Хто страляе ў іконы і помнікі, гэта варвары», — заявіў беларускі лідар.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.