Вы тут

Цяпер зняць наяўныя можна на касе крамы


Калі вы жывяце ў населеным пункце, у якім да 20 тысяч чалавек, і карыстаецеся наяўнымі — гэтая навіна для вас. Цяпер, каб зняць грошы з карткі, ужо неабавязкова шукаць банкамат. Дастаткова звярнуцца ў найбліжэйшы гандлёвы пункт і пашукаць на касе спецыяльную налепку з зялёным кашальком — абазначэнне эквайрынгу ад гэтага банка. Яна азначае, што крама падключана да сэрвісу выдачы наяўных і тут вы можаце атрымаць неабходную суму грашовых сродкаў.


Фота з адкрытых крыніц

На дадзены момант умовы зняцця наяўных такія. Сума ў рамках адной аперацыі не павінна перавышаць 5 базавых велічынь (200 рублёў). Па картках Беларусбанка камісія за зняцце наяўных не спаганяецца.

Як нам паведамілі ў прэс-службе найбуйнейшай фінансавай установы, у Год якасці Беларусбанк працуе над тым, каб грашовыя паслугі былі даступныя ў кожным кутку краіны. Сёння ў сельскай мясцовасці і гарадах з насельніцтвам да 20 тысяч чалавек да сэрвісу падключана каля 2300 магазінаў. З моманту ўкаранення сэрвісу ў 2020 годзе ўжо праведзена больш за 315 000 аперацый на агульную суму 22 мільёны рублёў.

Адзначаецца, што сэрвіс зручны не толькі пакупнікам, але і ўладальнікам юрыдычных структур. Пасля падключэння суб’екты гаспадарання павялічваюць тавараабарот за кошт прыцягнення дадатковых пакупнікоў, а таксама яны скарачаюць час на здачу выручкі і выдаткі на інкасацыю грашовай наяўнасці.

Бо эквайрынг з выдачай наяўных — гэта такі від паслугі, згодна з умовамі дагавора якога арганізацыя гандлю (сэрвісу) можа ажыццяўляць аперацыі з выкарыстаннем плацежных картак, звязаныя не толькі з рэалізацыяй тавараў, работ (паслуг), але і выдаваць наяўныя грашовыя сродкі ў беларускіх рублях трымальнікам картак банка і банкаў-рэзідэнтаў. 

І яшчэ. Беларусбанк не спаганяе камісію за зняцце наяўных у такіх выпадках. За правядзенне дадзенай аперацыі можа спаганяцца плата банкамі, якія выпусцілі картку. Бо пры падключэнні сэрвісу па выдачы грошай у арганізацыях гандлю прымаюцца карткі ўсіх беларускіх банкаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.