Вы тут

Парадным строем — з адказнасцю і гонарам


Беларусь рыхтуецца да святкавання 80-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А вяршыня святочных мерапрыемстваў, безумоўна, — ваенны парад. Сімвал любові да Радзімы і гатоўнасці абараняць яе незалежнасць, берагчы мір і спакой.


16 мая на пляцы Мінскай ваеннай камендатуры парадныя разлікі пачалі трэніроўкі па страявой зладжанасці. Для тых, хто пройдзе па вуліцах сталіцы ў парадных «каробках», удзел у парадзе — вялікі гонар і вялікая адказнасць. Права ўдзельнічаць у ім, асабліва ў юбілейны год, кожны вайсковец павінен заслужыць высокімі паказчыкамі ў баявой падрыхтоўцы, быць сапраўдным патрыётам. Адзін з такіх абаронцаў Айчыны — радавы Аляксандр Штэрн (на пярэднім плане), які служыць па кантракце ў 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе.

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.