Вы тут

Супрацоўнікі Першамайскага РУУС правялі семінар з сацыяльнымі педагогамі школ раёна


У Першамайскім раёне сталіцы на базе ДУА «Сярэдняя школа № 115 г. Мінска» прайшоў навучальны семінар для сацыяльных педагогаў. Галоўны пасыл — як зберагчы непаўналетніх ад сэксуальнага гвалту.


Ініцыятарам правядзення мерапрыемства стала міжведамасная група, створаная ў перыяд правядзення спецыяльнай праграмы «Дзяцінства без гвалту». У яе ўваходзяць не толькі супрацоўнікі міліцыі, але і ўпраўлення па адукацыі раёна, медыцынскія работнікі і педагогі. Мерапрыемствы, якія праводзяцца ўдзельнікамі групы, накіраваны на прыцягненне ўвагі да праблемы гвалту ў адносінах да непаўналетніх, зніжэнне латэнтнасці педафіліі, павышэнне ўзаемадзеяння ўсіх суб’ектаў прафілактыкі.

Старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Першамайскага РУУС Глеб ПОЛЯК расказаў, на што звяртаць увагу пры ўзаемадзеянні з дзецьмі ў школе, якія прыкметы ўказваюць на тое, што яны падвяргаюцца сэксуальнаму гвалту. Праваахоўнік мадэляваў розныя сітуацыі і расказваў, як трэба паступаць у кожнай з іх.

— Бывае, злачынцы-педафілы знаёмяцца са сваімі ахвярамі ў сацыяльных сетках і мэсенджарах. Дзеці ахвотна перапісваюцца з незнаёмцамі, апошнія, у сваю чаргу, даволі хутка заваёўваюць іх давер і карыстаюцца гэтым. Дарэчы, злачынцы могуць рэгістраваць фэйкавыя старонкі, дзе прадстаўляюцца аднагодкамі ці нават прадстаўнікамі іншага полу, — распавёў оперупаўнаважаны. 

Афіцэр нагадаў педагогам і папрасіў перадаць бацькам падлеткаў правілы, як зберагчы дзяцей ад педафілаў:

— Кантралюйце кола зносін дзяцей, у тым ліку і ў сацыяльных сетках. Пры з’яўленні ў іх грошай, падарункаў, гаджэтаў высветліце крыніцу іх паходжання. Пры падазрэнні на незаконныя дзеянні ў адносінах да дзіцяці неадкладна паведаміце аб гэтым у міліцыю.

Старшы інспектар ІСН Першамайскага РУУС Ксенія ЛАХВІЧ упэўнена: увага бацькоў іграе не апошнюю ролю. Іх клопат і давер — фактары, якія могуць дапамагчы своечасова заўважыць праблему ці прадухіліць яе.

— З дзецьмі трэба размаўляць і выбудоўваць даверлівыя адносіны, каб пры ўзнікненні небяспечнай сітуацыі, бацькі першымі даведаліся пра гэта ад непаўналетніх, — расказала інспектар ІСН.

Нагадваем: калі вам стала вядома аб злачынствах супраць палавой недатыкальнасці ці палавой свабоды непаўналетніх, неадкладна паведамляйце ў органы ўнутраных спраў. Звярніцеся асабіста ў тэрытарыяльны орган унутраных спраў ці па тэлефоне 102.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы Першамайскага РУУС г. Мінска

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.