Вы тут

Лукашэнка прапанаваў падняць на якасна новы ўзровень супрацоўніцтва з Эфіопіяй


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Эфіопіі Сахле-Ворк Зеўдэ з 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Галоўным дасягненнем у двухбаковых адносінах за гэты перыяд можна лічыць моцнае сяброўства паміж народамі Беларусі і Эфіопіі, адзначыў беларускі лідар.

«Усе тры дзесяцігоддзі Мінск і Адыс-Абеба прытрымліваліся традыцый добразычлівасці і даверу, — гаворыцца ў віншаванні. — Абедзве краіны — паслядоўныя прыхільніцы ўмацавання прынцыпаў шматбаковасці ў сусветных справах, калектыўнага пошуку адказаў на глабальныя выклікі і пагрозы з апорай на міжнароднае права, паважлівае стаўленне да самабытнасці народаў і іх магчымасці самім вызначаць сваю будучыню. Гэта дазволіла закласці трывалую аснову для паступальнага развіцця беларуска-эфіопскага супрацоўніцтва».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што зараз Эфіопія з’яўляецца для Беларусі вельмі значным і надзейным партнёрам у афрыканскім рэгіёне. «Мяркую, што прыйшоў час падняць двухбаковае ўзаемадзеянне на якасна новы ўзровень, напоўніць яго важкім практычным зместам, каб атрымаць адчувальныя вынікі ў эканамічнай і гуманітарнай сферах», — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сахле-Ворк Зеўдзе выдатнага здароўя і поспехаў, а жыхарам Эфіопіі — міру і дабрабыту.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.