Вы тут

Пекін наведаў беларускі пісьменнік


У Кітаі пабываў вядомы беларускі літаратар і журналіст Вячаслаў Бандарэнка. 


Фота: wikipedia.org

Разам з калегамі ён працуе над фільмам, прысвечаным удзелу кітайцаў у Вялікай Айчыннай вайне ў Беларусі. Акрамя гэтага, зусім нядаўна Вячаслаў завяршыў працу над аповесцю, прысвечанай сяброўству беларускага хлопца і кітайскай дзяўчыны на самым досвітку стварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі. 

Вячаслаў Бандарэнка сустрэўся з перакладчыкам беларускай літаратуры на кітайскую мову – дэканам факультэта рускай мовы Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў Хань Сяое. Перадаў яму і перакладчыку Гу Юю, а таксама галоўнаму рэдактару часопіса «Руская літаратура і мастацтва» доктару філалагічных навук Ся Чжунсянь Граматы Саюза пісьменнікаў Беларусі. Перадаў ён таксама для Цэнтра даследванняў Беларусі, які працуе ва ўніверсітэце, кнігі з творамі беларускіх пісьменнікаў, якія выдадзены ў выдавецтве «Аверсэв» у серыі «Сучасная беларуская літаратура» і асобныя нумары часопіса «Беларусь» з публкіацыямі перакладаў вершаў беларускіх паэтаў на кітайскую мову. Гэтыя пераклады ажыццявіў той самы прафесар Гу Юй. 

— Мы вельмі рады сустрэчы з беларускім пісьменнікам і сцэнарыстам Вячаславам Бандарэнкам, — зазначыў Хань Сяое. — Я з вялікай цікавасцю пазнаёмлюся з яго аповесцю на кітайскую тэму. І ўпэўнены, што ў бліжэйшы час яе перакладу. Рады мы і папаўненню кніжных фондаў нашага беларускага цэнтра. Спадзяюся, што дзякуючы такім стасункам будуць пашырацца шэрагі перакладчыкаў беларускай прозы і паэзіі на кітайскую мову і даследчыкаў беларускай літаратуры ў Кітаі.

Нагадаем, што ў розныя гады ў апошнія дзесяць-пятнаццаць гадоў у Кітаі пабывалі беларускія пісьменнікі і публіцысты Аляксей Чарота, Навум Гальпяровіч, Алесь Карлюкевіч, Мікола Літвінаў, Аліна Грышкевіч... Дзякуючы намаганням Хань Сяое ў Пекіне выйшла некалькі кніг сучасных беларускіх літаратараў у перакладзе на кітайскую мову. 

Раман СЭРВАЧ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.