Вы тут

У Кітаі аднавілі выяву старажытнага імператара


Інстытут навукова-тэхнічнай археалогіі Фуданьскага ўніверсітэта сумесна з Інстытутам археалогіі правінцыі Шэньсі прадставілі «рэканструяваны малюнак» імператара Паўночнай Чжоў У-дзі Юй Вэньюна, а таксама археалагічныя вынікі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У Кітаі ўпершыню выкарыстоўвалі навукова-тэхнічныя метады ў археалогіі для аднаўлення знешнасці старажытнага імператара. З 1994-га па 1995-ты гады кітайскія археолагі паспяхова правялі раскопкі ў грабніцы Сяалін, дзе былі знойдзены чэрап і косці канечнасцей Юй Вэньюна, а таксама пячатка імператрыцы-маці. Дадзеная знаходка пацвердзіла асобу гэтага кіраўніка з племяні сяньбэй.

Акрамя гэтага, каманда Вэнь Шаацына з Інстытута навукова-тэхнічнай археалогіі Фуданьскага ўніверсітэта з дапамогай зондаў захопу, адаптаваных для старажытнай ДНК, атрымала каля мільёна прыдатных для выкарыстання генетычных локусаў з узораў костак канечнасцяў імператара дынастыі Паўночнай Чжоў. Былі адноўлены яго ключавыя рысы, а менавіта валасы, скура і зрэнкі. Пасля шасці гадоў работ быў створаны партрэт Юй Вэньюна.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.