Вы тут

У Кітаі выпусцілі памятныя манеты ў гонар Дня закаханых


Народны банк Кітая выпусціў у абарачэнне набор памятных манет, прысвечаных Дню закаханых, які ў краіне адзначаецца 20 мая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У набор уваходзяць восем манет, уключаючы тры залатыя, чатыры сярэбраныя і адну біметалічную, вырабленую з золата і срэбра. Апроч традыцыйных круглых, ёсць манеты ў выглядзе сэрца і «жуі» — жазла выгнутай формы, які сімвалізуе шчасце і дабрабыт.

На аверсе ўсіх манет намаляваны два іерогліфы «цзі» і «сян», якія літаральна азначаюць «шчасце» і «дабрабыт», звязаныя з імі традыцыйныя кітайскія дэкаратыўныя арнаменты, а таксама назва краіны і год выпуску манет.

Кожная манета лічыцца законным сродкам наяўнага плацяжу на тэрыторыі КНР.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.