Вы тут

Чаму ў еўрапейскіх рэгіёнаў няма будучыні?


Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін распавёў, чаму ў еўрапейскіх рэгіёнаў няма будучыні, паведамляе БелТА.


Фота з адкрытых крыніц

На думку Аляксея Аўдоніна, калі гаворка ідзе аб рэалізацыі праграмы «Адзін раён — адзін праект», то ў першую чаргу гэта пра будучыню і пра стабільнасць грамадства, у тым ліку грамадзян, якія пражываюць у рэгіёнах. «Людзі павінны разумець, што ў іх ёсць працоўныя перспектыўныя месцы, што яны могуць перавучыцца альбо павысіць кваліфікацыю і знайсці сябе ў тым ці іншым кірунку, калі ёсць жаданне», — адзначыў ён.

Еўрасаюз вельмі глыбока распрацоўваў тэму развіцця рэгіёнаў, асабліва ва Усходняй Еўропе, нагадаў эксперт. «Трэба разумець, што як бы яны ні папулярызавалі сваю дэмакратыю ці нейкія свае гуманітарныя праекты, усё роўна ўсё заканчваецца толькі адным — рэгіёны сельскай мясцовасці руйнуюцца. Паглядзіце, як знішчалі ў той жа Еўропе фермераў, рольнікаў (земляробаў) у Польшчы. У краінах Балтыі што адбылося — разбурылі мясцовыя гаспадаркі і куды моладзь з’ехала? У Германію, Францыю там, Італію альбо Вялікабрытанію, каму пашанцавала — у Злучаныя Штаты Амерыкі», — сказаў ён.

Эканаміст перакананы: казаць пра тое, што яны арыентаваны на развіццё рэгіёнаў — хутчэй папулізм, чым рэальныя праекты. «Калі б былі рэальныя праекты, то моладзь бы знаходзілася ў рэгіёнах, развівала б сельскую мясцовасць, і мы б бачылі статыстыку па Польшчы, краінах Балтыі, Украіны, што ў іх там сельская гаспадарка развіваецца і мясцовая механізацыя. У суседніх краінах Еўрасаюза мы не бачым такога развіцця, няма там у рэгіёнаў будучыні», — рэзюмаваў Аляксей Аўдонін.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.