Вы тут

Вызначаны парадак падвозу пажылых грамадзян і інвалідаў ва ўстановы сацабслугоўвання


Вызначаны парадак падвозу пажылых грамадзян і інвалідаў, якія наведваюць установы сацыяльнага абслугоўвання. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


У развіццё закона «Аб сацыяльным абслугоўванні» прынята пастанова Савета Міністраў № 349 ад 16 мая 2024 года. У ім вызначаны парадак арганізацыі падвозу пажылых грамадзян і інвалідаў, якія наведваюць аддзяленні дзённага знаходжання ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання.

Падвоз ад месца жыхарства да месца атрымання сацыяльных паслуг і назад будзе ажыццяўляцца ў выпадку адсутнасці перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах транспартам агульнага карыстання, у сувязі з адсутнасцю адаптаванага да перавозак інвалідаў аўтамабільнага транспарту агульнага карыстання, немагчымасцю выкарыстання пасажырскага транспарту агульнага карыстання атрымальнікамі сацыяльных паслуг у сілу наяўных у іх захворванняў альбо ў выпадку несупадзення раскладу руху пасажырскага транспарту з графікам наведвання аддзяленняў дзённага знаходжання.

Права на аўтамабільную перавозку на бязвыплатнай аснове з ліку атрымальнікаў сацыяльных паслуг прадастаўлена інвалідам I і II групы, асобам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, якія маюць выяўленыя альбо рэзка выяўленыя абмежаванні функцый жыццядзейнасці, а таксама дзецям-інвалідам з трэцяй і чацвёртай ступенню страты здароўя.

Пры гэтым па рашэнні органаў улады падвоз атрымальнікаў сацыяльных паслуг можа быць арганізаваны іншымі спосабамі. Напрыклад, праз арганізацыю рэгулярных транспартных зносін, працы сацыяльнага таксі.

Таксама пастановай замацавана практыка падвозу пажылых грамадзян і інвалідаў, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах, аддзяленнях кругласутачнага знаходжання да аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры ў рамках іх сацыяльнага абслугоўвання.

Пастанова ўступіць у сілу з 1 ліпеня 2024 года.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.