Вы тут

Міжнародны паўмарафон One Run пройдзе ў Мінску 19 мая


Заўтра, 19 мая, у сталіцы пройдзе другі міжнародны паўмарафон One Run з удзелам бегуноў з сямі краін, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Паўмарафон One Run — адна з буйнейшых падзей у свеце бегавых дысцыплін з сінхронным стартам у 15 краінах. Праект накіраваны на ўмацаванне дружалюбных сувязей, прапаганду здаровага ладу жыцця і развіццё масавага спорту. Чакаецца, што ў забегу прымуць удзел больш за 160 000 лёгкаатлетаў, дзве тысячы з якіх выйдуць на старт у Беларусі.

Удзельнікі забегу ў Мінску маглі выбраць любую з чатырох дыстанцый — 21,1 км, 10 км, 5 км і 1 км. Маршруты будуць пракладзены па праспекце Пераможцаў міма знакавых мясцін сталіцы. Стартава-фінішны гарадок і фан-зона размесцяцца каля фітнес-цэнтра на вуліцы Ратамскай.

На нядзельны паўмарафон у Беларусі зарэгістраваліся грамадзяне Кітая, Балгарыі, Ірана, Расіі, Казахстана і Егіпта. Пачатак спаборніцтваў — у 10.00. У гэтым годзе забегі таксама пройдуць у Расіі, Кітаі, Кыргызстане, Таджыкістане, Бразіліі, Катары, Сербіі, Узбекістане, Непале, Егіпце, Арменіі, Пакістане і Бахрэйне.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

«Для таго, каб стаць падручнікам, матэрыялы, падрыхтаваныя аўтарамі, праходзяць шмат этапаў экспертызы, абмеркаванняў на дыялогавых пляцоўках з педагогамі, узгадненняў, апрабацыю ва ўстановах адукацыі». 

Рэгіёны

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

Вобласць падрыхтавала ладны пакет прапаноў удзельнікам форуму.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.