Вы тут

Вулічны кінатэатр з’явіцца ў Віцебску


Як расказалі ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва Віцебска, увесці ў эксплуатацыю аб’ект гарадскога адпачынку плануецца ў гэтым годзе. Ён будзе ўяўляць сабой металічную канструкцыю з дахам і адкрытымі бакавінамі, светладыёдны экран будзе размешчаны паралельна Маскоўскаму праспекту, а трыбуны з сядзеннямі — перпендыкулярна. Памеры экрана — 5,5 на 3 метры. На стацыянарнай трыбуне з’явяцца 5 радоў для гледачоў, якія змогуць змясціць да 30 чалавек адначасова. Адзін з бакоў кінатэатра будзе люстраным, што дазволіць парку выглядаць больш прасторным.


Кінатэатр стане не адзіным элементам сквера: ён будзе падзелены на некалькі зон, каб людзі рознага ўзросту змаглі знайсці для сябе любімыя месцы. Для дзяцей ўсталююць каляровы домік, арэлі з падвесам, пясочніцу, дзве гульнявыя панэлі, карусель, гульнявы комплекс у выглядзе паравоза. А побач з кінатэатрам плануюць арганізаваць зону для стрытфуду. А парклет дазволіць перакусіць і адпачыць ва ўтульнай атмасферы нават зімой з дапамогай вулічных абагравальнікаў. 

Галоўнай славутасцю «Студэнцкага» сквера стане арт-аб’ект у выглядзе кругоў, якія перасякаюцца — сімвалы асобных частак нашага жыцця. У залежнасці ад сезону і свят аб’ект будзе змяняць свой выгляд. 

Для пажылых людзей арганізуюць зону адпачынку са столікамі, утульнымі сядзеннямі, навесамі і іншымі выгодамі. У праект уключаны зоны парковак на 10 і 7 аўтамабіляў, для веласіпедыстаў — 16 парковачных арак.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.