Вы тут

ДПК: Польскі пункт пропуску «Кукурыкі» — самы загружаны маршрут у ЕС


Польскі пункт пропуску «Кукурыкі» — самы загружаны маршрут у ЕС. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.


Па стане на 10.00 перад польскім пагранічным пераходам «Кукурыкі» («Казловічы») адзначаецца больш за 1000 фур. Нягледзячы на істотную чаргу транспарту, сумежны бок працягвае афармляць каля 50% аўто ад нормы.

У літоўскіх пагранічных пераходах «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі») сумежны бок выканаў норму па пропуску на 32%. Уезду на сумежную тэрыторыю чакаюць каля 900 фур.

Перад латвійскім пунктам пропуску «Патэрніекі» («Грыгораўшчына») у чарзе знаходзіцца больш за 150 фур. Латвійскі бок прапусціў на сваю тэрыторыю 54% аўто.

Нязначная чарга транспарту адзначаецца перад польскім пунктам пропуску «Цярэспаль» («Брэст») і літоўскім «Мядзінінкай» («Каменны Лог»).

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».