Вы тут

Перыяд адключэння гарачай вады ў Мінску скароцяць да 10 дзён


Тэрмін планавых адключэнняў гарачага водазабеспячэння ў Мінску складзе да 10 дзён. Пра гэта ішла размова на пасяджэнні Мінгарвыканкама, дзе разглядалася падрыхтоўка арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі да асенне-зімовага перыяду, перадае БелТА. 


Фота з адкрытых крыніц

Такі пункт уключаны ў праект рашэння Мінгарвыканкама па выніках абмеркавання, улічвае аб’ектыўныя магчымасці энергазабеспячальных арганізацый. Дзесяцідзённы тэрмін будзе ўлічвацца пры складанні планаў-графікаў вытворчасці работ на цеплакрыніцах і цеплавых сетках.

Як праінфармаваў генеральны дырэктар РУП «Мінскэнерга» Павел Гарудка, сярэдняя працягласць адключэння гарачага водазабеспячэння спажыўцоў жыллёва-камунальнага сектара Мінска ў перыяд правядзення выпрабаванняў і рамонту скарацілася з 13,4 сутак у 2020 годзе да 10,3 у 2023-м.

У адпаведнасці з графікам адключэння цеплавых магістраляў і кацельняў філіялам «Мінскія цеплавыя сеткі» ў бягучым годзе прадугледжаны вывад на выпрабаванні 97 участкаў цеплавых сетак. Адключаць гарачае водазабеспячэнне ў сталіцы пачалі з 15 мая, завяршыць працу плануецца да 29 жніўня. Першая чарга ўключае 15 участкаў, з якіх паспяхова праведзены выпрабаванні на 12. Зафіксавана толькі адно пашкоджанне.

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў адзначыў важнасць разгляданага пытання, паколькі гаворка ідзе пра камфорт пражывання жыхароў. Ён звярнуў увагу на неабходнасць аператыўнага ўзаемадзеяння службаў і выканання даведзеных заданняў. Падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона павінна быць на пастаянным кантролі ў раённых адміністрацыях.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».