Вы тут

У Магілёве адкрылі абноўлены будынак Дзяржаўтаінспекцыі


Урачыстае мерапрыемства адбылося з удзелам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі, памочніка Прэзідэнта-інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Марытнюка, міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. 


Адміністрацыйны будынак упраўлення ДАІ Магілёўскага аблвыканкама за час рамонту змяніўся і звонку, і знутры. Яго фасад набыў шэра-карычневы колер, больш утульнымі і функцыянальнымі сталі працоўныя кабінеты, а таксама пакоі агульнага прызначэння і для адпачынку. Заменены дзверы, вокны, абноўлена падлога і нават лесвічныя маршы. У фае на другім паверсе зроблены музей з прымяненнем сучасных тэхналогій і сродкаў. Да паслуг будучых кіроўцаў абноўлены аўтадром і знешні выгляд гаражоў. 

— Для работы супрацоўнікаў ДАІ і прыёму грамадзян тут створаны ўсе ўмовы, — адзначыў у размове з журналістамі Анатоль Ісачанка. — Гэта дае магчымасць павысіць аператыўнасць работы супрацоўнікаў ДАІ і цалкам выкарыстаць свой патэнцыял. Наогул вельмі важна ствараць ўмовы для ўсіх службаў і супрацоўнікаў, чалавек павінен адчуваць сябе камфортна. Тады ён цалкам зможа аддаецца сваёй рабоце і выконваць тыя задачы, якія стаяць перад ім. 

Падчас урачыстай цырымоніі старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка і міністр унутраных спраў Іван Кубракоў уручылі ўзнагароды супрацоўнікам ДАІ і ключы ад службовых аўтамабіляў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота Дар’і ЭВЕРС

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.