Вы тут

Галоўчанка: Рэзідэнты ў «Вялікі камень» заходзяць актыўна


Праблем з прыцягненнем кампаній-рэзідэнтаў у «Вялікі камень» няма. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас наведвання Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень», паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Індустрыяльны парк шматфункцыянальны, адзначыў Раман Галоўчанка, у тым ліку ў ім рэалізоўваюцца інфармацыйна-камунікацыйная сфера, транспартная і вытворчая дзейнасць.

«З моманту рашэння аб стварэнні парку і прыняцця ўсіх дакументаў, якія рэгулююць яго дзейнасць, адбыліся пэўныя змены, — сказаў ён. — Цяпер пытанні імпартазамяшчэння і тэхналагічнага суверэнітэту становяцца больш актуальнымі, чым тады. Таму ў гутарках з кіраўнікамі кампаній-рэзідэнтаў менавіта на гэтым я завастраў увагу».

У прыватнасці, Раман Галоўчанка азнаёміўся з узорамі распрацовак Нацыянальнай акадэміі навук і рэзідэнта парку ЗАТ «Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы». Прэм’еру прадставілі аградроны і гірапланы. Не трэба нікога панукаць і падштурхоўваць, лічыць кіраўнік урада. «Рэзідэнты і так заходзяць актыўна, прычым з усіх краін. Таму праблем з прыцягненнем кампаній-рэзідэнтаў у „Вялікі камень“ няма», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.