Вы тут

ЗША маюць намер размясціць у космасе сродкі нападу на спадарожнікі


Злучаныя Штаты маюць намер разгарнуць у космасе новае пакаленне сродкаў абароны сваёй спадарожнікавай групоўкі і напады на арбітальныя апараты іншых краін. Пра гэта паведаміла выданне The New York Times са спасылкай на чыноўнікаў Пентагона, піша газета «Известия».


Фота БелТА

«Падрабязнасці дзеянняў Пентагона застаюцца строга засакрэчанымі. Але прадстаўнікі Міністэрства абароны ўсё часцей прызнаюць, што гэтая ініцыятыва адлюстроўвае сур’ёзны зрух у ваенных аперацыях, паколькі космас усё больш становіцца полем супрацьстаяння», — адзначаецца ў матэрыяле.

Па дадзеных газеты, Вашынгтон больш не будзе спадзявацца на вайсковыя спадарожнікі для сувязі, навігацыі і адсочванні пагроз. Пентагон «імкнецца набыць новае пакаленне наземных і касмічных інструментаў», якія дазволяць абараняць спадарожнікавую сетку ад нападаў і выводзіць са строю «варожыя касмічныя караблі».

Выданне зазначае, што Вашынгтон бяздоказна абвінавачвае Расію і КНР у размяшчэнні ў космасе рознай тэхнікі, у тым ліку прыдатнай да выкарыстання ў ваенных мэтах. Аднак Масква і Пекін самі прапаноўвалі на Савеце Бяспекі ААН увесці забарону на размяшчэнне зброі ў космасе. Гэта прапанова была адхілена.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.