Вы тут

Трамп паабяцаў узвесці над ЗША «Жалезны купал»


Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў стварыць у краіне сістэму супрацьракетнай абароны «Жалезны купал» па прыкладзе Ізраіля. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на выступленне палітыка ў штаце Мінесота.


Фота БелТА

«Мы ўзвядзём над нашай краінай «Жалезны купал». Такога купала яшчэ ніколі не бачылі», — сказаў ён, адзначыўшы, што гэта будзе падстрахоўкай для ЗША.

Дональд Трамп падкрэсліў, што такая сістэма адыгрывае вялікую ролю ў справе абароны Ізраіля. «Толькі падумайце, што адбылося б, калі б у іх гэтага не было, Ізраіля не было б. Нам патрэбна такая ж абарона», — дадаў ён.

Трамп выказаў меркаванне, што стварэнне такой сістэмы дазволіць арганізаваць новыя працоўныя месцы для амерыканцаў.

«Жалезны купал» прызначаны для перахопу накіравальных ракет малой далёкасці. Яго стварэнне пачалося ў 2004 годзе ў сувязі з абстрэламі радыкальнымі палестынскімі групоўкамі паўднёвых гарадоў Ізраіля самаробнымі рэактыўнымі снарадамі «Касам» або ракетамі савецкай вытворчасці. Распрацоўнікамі сталі канцэрны Israel Aerospace Industries і Rafael Advanced Defense Systems. У сакавіку 2011 года сістэма была прынята на ўзбраенне.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.