Вы тут

Каваленка: Агучаныя на УНС пасылы павінны выкарыстоўвацца не толькі дзяржслужачымі, але і грамадзянамі ў працы і жыцці


Агучаныя на Усебеларускім народным сходзе пасылы павінны быць выкарыстаны не толькі дзяржаўнымі служачымі, але і ўсімі грамадзянамі як у рабоце, так і ў паўсядзённым жыцці. Аб гэтым заявіў міністр юстыцыі Яўген Каваленка на сустрэчы з калектывам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама, кіраўнікамі органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі сталічнага рэгіёну ў ходзе работы рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай групы, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Разглядаліся ключавыя аспекты выступлення Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, а таксама актуальныя напрамкі службовай дзейнасці Міністэрства юстыцыі, праблемныя пытанні работы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама і падведамных яму арганізацый.

У першай частцы сустрэчы Яўген Каваленка агучыў тэзісы і задачы, пастаўленыя на Усебеларускім народным сходзе кіраўніком дзяржавы. Міністр адзначыў, што гэтыя асноўныя пасылы павінны быць выкарыстаны не толькі дзяржаўнымі служачымі, але і ўсімі грамадзянамі як у рабоце, так і ў паўсядзённым жыцці.

Гаворачы аб актуальных напрамках дзейнасці Міністэрства юстыцыі, кіраўнік ведамства абазначыў шэраг канцэптуальных задач, якія вынікаюць з выступлення Прэзідэнта і патрабуюць найбольш пільнай увагі з боку кіраўнікоў падведамных арганізацый. Са справаздачамі па пытаннях, якія курыруюцца, выступілі кіраўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі, натарыята і адвакатуры Мінскай вобласці.

Асаблівую ўвагу міністр юстыцыі звярнуў на арганізацыю дзейнасці органаў прымусовага выканання па павелічэнні аб’ёму грашовых сродкаў, якія рэальна спаганяюцца, рабоце са зваротамі грамадзян і зніжэнню нагрузкі на судовых выканаўцаў.

Таксама Яўген Каваленка акцэнтаваў увагу на ўдзеле натарыўсаў і адвакатаў у фарміраванні правапаслухмяных паводзін насельніцтва, прапаганду грамадзянскасці і патрыятызму, павышэнні якасці юрыдычнай дапамогі, якая аказваецца, даступнасці яе для ўсіх катэгорый грамадзян, у тым ліку ў аддаленых рэгіёнах.

Начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі рэгіёну Тамара Праскова ў сваім выступленні адзначыла: «Мы працягнем працу па павышэнні прафесійных кампетэнцый, паколькі толькі якаснае выкананне абавязкаў вядзе да якаснага выніку працы не толькі галоўнага ўпраўлення юстыцыі, але і сістэмы ў цэлым».

Міністр юстыцыі арыентаваў усіх кіраўнікоў на аператыўную і якасную работу кожнага па свайму напрамку: «Мэты і задачы кіраўніком дзяржавы пастаўлены. Нам сваю работу неабходна выконваць так, як патрабуе сучасная грамадска-палітычная сітуацыя. Працаваць з людзьмі і суб’ектамі гаспадарання, аказваць прававую дапамогу. У кантэксце нашай асноўнай задачы — пабудовы прававой дзяржавы — быць максімальна актыўнымі, максімальна ўважлівымі і накіраванымі на вынік».

Пасля заканчэння мерапрыемства Яўген Каваленка азнаёміўся з умовамі работы супрацоўнікаў юрыдычнага аддзела, пацікавіўся актуальнымі пытаннямі службовай дзейнасці.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».