Вы тут

У Беларусі аптымізавана адмінпрацэдура для вытворцаў электрамабіляў


Саветам Міністраў 16 мая прынята пастанова нумар 350, накіраваная на аптымізацыю адмінпрацэдуры для вытворцаў электрамабіляў. Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Фота БелТА

Прадугледжана скарачэнне з 20 да 15 рабочых дзён тэрміну адміністрацыйнай працэдуры «1.3.51. Атрыманне заключэння аб назначэнні ўвозімых арганізацыяй — вытворцам электрамабіляў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь аўтакампанентаў». Адпаведныя карэкціроўкі ўнесены ў пастанову Саўміна ад 24 верасня 2021 года нумар 548 «Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца ў адносінах да суб’ектаў гаспадарання».

Аналагічная норма аб памяншэнні да 15 рабочых дзён тэрміну, на працягу якіх Міністэрствам прамысловасці прымаецца рашэнне аб выдачы гэтага заключэння, унесена ў Палажэнне аб парадку выдачы заключэння аб назначэнні ўвозімых арганізацыяй — вытворцам электрамабіляў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь аўтакампанентаў для мэт вызвалення ад падатку на дабаўленую вартасць, спаганяемага мытным або падатковым органам, зацверджанае пастановай Савета Міністраў ад 10 лютага 2022 года № 75.

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з указамі кіраўніка дзяржавы: ад 25 чэрвеня 2021 года нумар 240 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца адносна суб’ектаў гаспадарання»; ад 12 сакавіка 2020 года № 92 «Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў».

Пастанова ўступае ў сілу з 19 мая 2024 года.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.