Вы тут

Графік руху цягнікоў на ўчастку Мінск-Орша часова зменіцца


У сувязі з рамонтнымі працамі часова зменіцца графік руху цягнікоў на ўчастку Мінск — Орша, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-цэнтр Беларускай чыгункі.


«У сувязі з правядзеннем планавага рамонту пешаходнага моста над чыгуначнымі пуцямі станцыі Барысаў 20, 21, 22 мая і 24, 25, 26 чэрвеня асобныя цягнікі міжнародных ліній і цягнікі міжрэгіянальных, рэгіянальных ліній бізнес і эканомкласа будуць рухацца на ўчастку Мінск — Орша змененым раскладам», — распавялі ў прэс-цэнтры.

Акрамя таго, поезд нумар 861/864 Мінск — Орша адпраўленнем з Мінска і Оршы 20 мая і 24, 26 чэрвеня адмяняецца.

Беларуская чыгунка просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да дадзенай акалічнасці і ўлічваць яе пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на сайце Беларускай чыгункі, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».