Вы тут

Фінал адукацыйнай акцыі «Запусці сэрца» праходзіць у Мінску


Фінальны этап рэспубліканскай адукацыйнай акцыі «Запусці сэрца» праходзіць сёння ў Мінску, перадае БелТА.


Фота БелТА

На пляцоўцы перад уваходам у Канькабежны стадыён размешчаны экспазіцыі, прысвечаныя тэме бяспекі і аказання першай дапамогі.

У прыватнасці, ратавальнікі разгарнулі цэлы горад бяспекі. Інтэрактыўныя пляцоўкі і выстава рарытэтнай пажарнай тэхнікі не толькі ствараюць удзельнікам святочны настрой, але і нагадваюць аб правілах бяспекі. Рабятам расказваюць аб прычынах узнікнення пажару і нумарах службаў выратавання, прынцыпе працы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Таксама іх навучаюць правілам паводзін у выпадку розных надзвычайных сітуацый пры дапамозе інавацыйных тэхналогій і сучаснага абсталявання.

Увазе ўдзельнікаў прадстаўлены магчымасці пажарнай тэхнікі і абсталявання, прадэманстраваны магчымасці беспілотнай авіяцыйнай тэхнікі, якая стаіць на ўзбраенні МНС. Дзеці могуць прымераць баявое адзенне ратавальніка-пажарнага, пракаціцца на аўтамабілі-пярэкруты, пераадолець паласу перашкод «Мацнейшы пажарны», паназіраць за выступленнем ратавальнікаў-кінолагаў.

Плануецца, што пазней пачнецца само дзеянне на канькабежным стадыёне «Мінск-Арэны», якое пройдзе ў выглядзе флэшмоба.

Адукацыйны праект «Запусці сэрца» для навучэнцаў Х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі стартаваў 16 сакавіка. Мерапрыемствы праходзілі па суботах у рамках шостага школьнага дня.

Праект закліканы навучыць навучэнцаў выконваць дзеянні, якія могуць выратаваць жыццё чалавека пры пагрозлівых жыцці станах, сфарміраваць навык базавай сардэчна-лёгачнай рэанімацыі пры аказанні першай дапамогі, правесці прафарыентацыйную работу.

Арганізатары праекта — Міністэрства адукацыі і Міністэрства аховы здароўя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.