Вы тут

Акцыя да Дня абароны дзяцей: як атрымаць квіток у Купалаўскі тэатр усяго за 2 рублі


Для дзяцей тэатр — гэта амаль казачнае месца, дзе можна ўбачыць сапраўдныя цуды: вось прама на вачах жабка ператвараецца ў царэўну, вось па сцэне ляціць дыван-самалёт, вось адважны герой перамагае злодзея! Хадзіць у тэатр не толькі цікава, але і вельмі карысна: дзіцячыя спектаклі вучаць маленькіх аматараў тэатральнага мастацтва дабрыні і ўзаемадапамозе, смеласці і сумленнасці, надзеі на лепшае і веры ва ўласныя сілы. І да Дня абароны дзяцей Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы падрыхтаваў для сваіх маленькіх сяброў цудоўны падарунак: казку «Гісторыя шакаладнага дрэва». Убачыць яе дзеці змогуць 1 чэрвеня ў 11:30. А каб візіт у тэатр стаў вясёлай прыгодай для ўсёй сям’і, Купалаўскі тэатр распачынае акцыю «Лета пачынаецца ў Купалаўскім»!


Фота з адкрытых крыніц

На гэтых выходных (18 і 19 мая) на пляцоўках каля мінскай ратушы і ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага вы знойдзеце супрацоўнікаў тэатра, якія прапануюць вам флаеры. Прад’явіўшы такі флаер у касе тэатра па адрасе вул. Энгельса, 7а, вы атрымаеце магчымасць набыць квіток на паказ спектакля «Гісторыя шакаладнага дрэва» ўсяго за 2 рублі!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».