Вы тут

Пархомчык: Багатыя рэсурсы нашай краіны трэба выкарыстоўваць максімальна эфектыўна


Багатыя рэсурсы Беларусі трэба выкарыстоўваць максімальна эфектыўна. Такую думку выказаў намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык на пленарным пасяджэнні рэспубліканскага семінара-нарады «Будаўніцтва энергакрыніц на мясцовых відах паліва ў Рэспубліцы Беларусь», паведамляе БелТА.


Фота БелТА

«Наша краіна багатая на рэсурсы, якія трэба выкарыстоўваць максімальна эфектыўна», — адзначыў Пётр Пархомчык, адкрываючы пасяджэнне.

Віцэ-прэм’ер адзначыў, што важную ролю зараз набывае напрамак выкарыстання пелет як мясцовага віду паліва. «У краіне вялікая колькасць інвестыцыйных праектаў, у якіх удзельнічалі амаль усе галіны Беларусі. З улікам санкцый, гэтае пытанне неабходна разглядаць і вырашаць», — заявіў ён.

Пётр Пархомчык нагадаў, што ў кожнай вобласці было пастаўлена заданне — выкарыстоўваць ад 10 працэнтаў пелет як мясцовага віду паліва з улікам магутнасцей, якія створаны ў канкрэтных рэгіёнах. «Заклікаю нашы рэгіёны да пэўнай адказнасці», — сказаў намеснік прэм’ер-міністра.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.