Вы тут

Батанічны сад у Мінску запрашае адзначыць Сусветны дзень пчол


Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі запрашае адзначыць Сусветны дзень пчол, паведамляе БелТА са спасылкай на ўстанову.


Фота БелТА

Свята, прысвечанае крылатым працаўнікам, пройдзе каля экспазіцыйнай аранжарэі сёння з 10.00 да 19.00. Гасцей навучаць разбірацца ў прадуктах пчалярства, прымяняць іх з карысцю і атрымліваць ад гэтага задавальненне.

«Вопытныя пчаляры раскажуць, што чакае чалавека, калі ў свеце не стане пчол, як заставацца актыўнымі ў 90 гадоў і чым карысныя меданосы на хатніх участках. Дзеці і дарослыя прымуць удзел у віктарынах, конкурсах і спаборніцтвах. Яркім і запамінальным свята зробяць выступленні салістаў і творчых калектываў», — адзначылі ў Батанічным садзе.

Спецыяльнымі прызамі будуць адзначаны дзяўчынкі і хлопчыкі ў касцюмах пчолак. Пройдуць майстар-класы «Пчала пад мікраскопам» і па вырабе свечак з вашчыны. А ў дэманстрацыйным вуллі можна будзе паназіраць за пчалінай сям’ёй. Для дзяцей пройдзе спецыяльная акцыя «Мёд замест цукру».

Прыемным сюрпрызам стане экскурсія на пчальнік Батанічнага саду c 15.00 да 16.00.

Лекцыйна-асветніцкая частка мерапрыемства пройдзе з 11.00 да 15.00. Можна атрымаць кансультацыю вядучых пчаляроў рэспублікі. Таксама ў праграме — падвядзенне вынікаў і ўручэнне дыпломаў і ўзнагарод пераможцам IV Рэспубліканскага конкурсу пчалярскай фатаграфіі ім. М. М. Халадзінскага.

Наведвальнікі змогуць прадэгусціраваць і набыць духмяны мёд і іншыя прадукты пчалярства.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».