Вы тут

У Клецку ратавальнік у вольны ад працы час выратаваў пры пажары мужчыну


У Клецку ратавальнік у вольны ад працы час выратаваў пры пажары мужчыну. Пра гэта паведамляе БелТА.


Фота МНС

18 мая ў 23.39 ратавальнікам паступіла паведамленне аб задымленні ў жылым доме на вул. Мічурына. У гэты час першы намеснік начальніка раённага аддзела па НС маёр унутранай службы Алег Груша вяртаўся на асабістым аўтамабілі дадому і ўбачыў дым.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС ратавальнік увайшоў у дом, дзе ў пакоі на ложку знайшоў гаспадара дома, які спаў. Алег Груша разбудзіў яго і дапамог выбрацца з задымленага памяшкання на вуліцу. Мужчыну агледзелі медыкі, ад шпіталізацыі ён адмовіўся.

Пажар ліквідавалі работнікі МНС, якія прыбылі на месца выкліку. Ён адбыўся, хутчэй за ўсё, з-за вуглёў, якія выпалі з печы. У выніку пажару пашкоджана драўляная падлога на плошчы 2 кв. м.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».