Вы тут

Беларусы заваявалі сем медалёў на першынстве Еўропы U15 па барацьбе ў Грэцыі


У грэцкім Лутракі завяршылася першынство Еўропы па барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат не старэйшых за 15 гадоў з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Юныя беларускія барцы заваявалі на турніры адну залатую і шэсць бронзавых узнагарод. Шэсць з сямі медалёў нашай камандзе прынеслі дзяўчаты. Чэмпіёнкай Еўропы ў вагавой катэгорыі да 58 кг стала Паліна Брагінец, якая ў фінальнай сустрэчы была мацнейшай за расіянку Камелію Хаваеву. На трэцюю прыступку п’едэстала падняліся Анастасія Бялуга (да 42 кг), Васіліса Верамейчык (да 50 кг), Марыя Хрушчова (да 54 кг), Кацярына Гульнік і Дар’я Свістунова (абедзве — да 62 кг). Акрамя таго, у спаборніцтвах па грэка-рымскай барацьбе бронзу ў вазе да 62 кг выйграў беларус Кірыл Васько. 

На наступным тыдні ў сталіцы Азербайджана Баку пройдзе чэмпіянат Еўропы па барацьбе сярод спартсменаў да 23 гадоў. Першымі прызёраў вызначаць прадстаўнікі грэка-рымскага стылю, якія разыграюць медалі 21 і 22 мая. У чацвер і пятніцу на дыван выйдуць дзяўчаты, а 25 і 26 мая праграму кантынентальнага форуму завершаць барцы вольнага стылю.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».